Віктар Пятровіч Алампіеў
Віктар Пятровіч Алампіеў (нар. 15 красавіка 1947) — беларускі палітык, у 1990—1995 гадах адзін з членаў Апазіцыі БНФ у складзе Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання. БіяграфіяСкончыў Гродзенскі педагагічны інстытут і Беларускі інстытут народнай гаспадаркі. Быў начальнікам інфармацыйна-вылічальнага цэнтра Пінскага вытворчага аб’яднання верхняга трыкатажу[2]. Быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання ад Пінскай-Паўночнай акругі № 132. Быў намеснікам старшыні Камісіі Вярхоўнага Савета па эканамічнай рэформе, дасягненні эканамічнай самастойнасці і суверэнітэту рэспублікі. Удзельнічаў у распрацоўцы і прыняцці Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі, падрыхтоўцы законапраектаў да нечарговай сесіі Вярхоўнага Савета 24-25 жніўня 1991 года, на якой была абвешчана незалежнасць Беларусі. Сааўтар шэрагу законапраектаў, падрыхтаваных Апазіцыяй БНФ. 12 красавіка 1995 года далучыўся да галадоўкі дэпутатаў Апазіцыі БНФ. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia