Палессе (прадпрыемства)
«Палессе» — найбольшае трыкатажнае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў студзені 1965 года ў горадзе Пінску. На 2015 год мела 24 крамы «Пінскі трыкатаж» у 13 гарадах ва ўсіх абласцях Беларусі. Гісторыя27 студзеня 1965 года пачалося ўзвядзенне вытворчых карпусоў Пінскага камбінату верхняга трыкатажу, якое стала найбуйнейшым прадпрыемствам лёгкай прамысловасці Беларусі[3]. 28 снежня 1968 года была запушчана 1-ая чарга вытворчасці. У 1970 годзе была адчынена камвольная фабрыка (часальна-прадзільная вытворчасць) для выпуску паўшарсцяной і штапельнай пражы. У 1972 годзе была ўведзена ў дзеянне фабрыка аб’ёмнай пражы для выпуску поліакрыланітрыльнай пражы. 28 жніўня 1980 года камбінат ператварылі ў Пінскае прадзільна-трыкатажнае аб’яднанне. 16 кастрычніка 1991 года назва была зменена на Пінскае прамыслова-гандлёвае аб’яднанне «Палессе», якое 10 лютага 1992 года ўвайшло ў канцэрн «Беллегпрам» (Мінск). 20 лютага 1995 года аб’яднанне стала ААТ[4]. На 2001 год вырабляліся трыкатаж, аб’ёмная і шарсцяная пража[5]. На 2011 год ААТ «Палессе» мела каля 4 тысяч супрацоўнікаў, з якіх 1450 (36 %) працавалі на фабрыцы. Ажыццяўляўся пашыў джэмпераў, жакетаў, спартыўных касцюмаў, сукенак і світараў. Уласная сетка збыту ў Беларусі налічвала звыш 20 фірмавых крамаў, найбольш у сталіцы і Пінску. Палова вырабаў экспартавалася ў Расію[6]. На 2013 год вытворчыя плошчы ААТ складалі 11,87 га. Гандлёвыя прадстаўніцтвы працавалі ў Віцебску, Гомелі і Магілёве. Сетка збыту складалася з 8 крам у Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцях. У асноўным выпускаліся пража (51 %) і трыкатаж (47 %). Гадавая вытворчая магутнасць прадпрыемства склала 4166 тон пражы (2 724 тон аб’ёмнай — 65 %, 1 161 тон шарсцяной — 28 % і 281 тон штапельнай — 7 %), 1878 тысяч трыкатажных вырабаў і 12 тон трыкатажнага палатна. ААТ «Палессе» мела 3232 супрацоўнікі[7]. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 755 ад 23 снежня 2020 года прадпрыемству спісалася запазычанасць перад «Белаграпрамбанкам» па аплаце працэнтаў і пені на агульную суму 5,7 млн беларускіх рублёў па 22 крэдытных дагаворах. Замест грошай «Белаграпрамбанк» атрымаў 228 тыс. акцый дадатковага выпуску намінальным коштам 25 рублёў[8]. Знаходзіцца пад санкцыямі Украіны з мая 2023 года[9]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia