Віктар Пятровіч Сташчанюк
Віктар Пятровіч Сташчанюк (1 красавіка 1933, Сёгда, Навагрудскі павет, Польшча, цяпер Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці — 7 лютага 2007[1]) — беларускі мастак-графік БіяграфіяДзяцінства правёў на Навагрудчыне. Скончыў архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, потым Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1970). Працаваў архітэктарам інстытута «Белдзіпрагандаль» (1966—1984), мастаком мінскага Палаца мастацтва (1984—1986) і Дома літаратараў (1986—1990). Член Беларускага саюз мастакоў з 1993 года. Памёр 7 лютага 2007 года, пахаваны на старых могілках у Навагрудку. ТворчасцьПрацаваў у станковай і кніжнай графіцы, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве (кераміка). Асноўная тэма творчасці — гісторыя Беларусі. Вялікую ўвагу надаваў вывучэнню гістарычнага выгляду помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, рабіў іх графічныя рэканструкцыі. Ілюстраваў «Пінскую шляхту» В. Дуніна-Марцінкевіча, «Па слядах аднаго міфа» Міколы Ермаловіча, «Адкуль наш род» У. Арлова. Стварыў серыю графічных аркушаў, прысвечаную старажытным беларускім гарадам — Навагрудку, Вільні, Полацку. Аўтар графічных серый «Мінск гістарычны», «Па Беларусі», «Мой Навагрудак», рэльефаў «Мікола Гусоўскі», «Тадэвуш Касцюшка», «Эмілія Плятэр». Займаўся дызайн-графікай паштовых канвертаў і марак. Многія выявы культурных каштоўнасцей на паштовых марках Рэспублікі Беларусь аўтарства Віктара Сташчанюка. Маркі аўтарства Сташчанюка адзначаны на міжнароднай выставе ў Парыжы як найлепшыя ў сваёй катэгорыі. З 1976 года ўдзельнічаў у мастацкіх выставах. Удзельнічаў ва ўсіх выставах і творчых акцыях мастакоўская суполка «Пагоня». Першая персанальная выстава «Наваградку 950 у замалёўках і творчасці Віктара Сташчанюка» (1996). У 2003 годзе ў Навагрудскім гісторыка-краязнаўчым музеі адбылася юбілейная выстава. Аўтар кніг «У прасторы часу. Вершы, малюнкі» (Мінск, 2002), «Сцежкамі роднага краю» (Мінск, 2005). Творы мастака знаходзяцца ў зборах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, Літаратурнага музея М. Багдановіча, Літаратурнага музея В. Дуніна-Марцінкевіча ў в. Пяршаі Гродзенскай вобласці, музея Ф. Багушэвіча ў Кушлянах, Заслаўскага гісторыка-культурнага запаведніка, Навагрудскага гісторыка-краязнаўчага музея, музея сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, у прыватных калекцыях. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia