Віктар Рыгоравіч Рахманько

Віктар Рыгоравіч Рахманько
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання
1996 — 2000
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
2000 — 2004
Начальнік Беларускай чыгункі[d]
1998 — 2002

Нараджэнне 24 верасня 1953(1953-09-24) (71 год)
Адукацыя
Месца працы

Віктар Рыгоравіч Рахманько (24 верасня 1953, Навагрудак) — беларускі чыгуначнік і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. Пасля арміі працаваў памочнікам машыніста цеплавоза Мінскага лакаматыўнага дэпо. Працаваў дзяжурным па станцыі Баранавічы-Цэнтральныя, старшым інжынерам-графістам, цягніковым дыспетчарам аддзела перавозак Баранавіцкага аддзялення БЧ, галоўным інжынерам, начальнікам станцыі Баранавічы-Цэнтральныя. У 1994 годзе быў прызначаны начальнікам Баранавіцкага аддзялення БЧ. У 1998 годзе стаў начальнікам Беларускай чыгункі.

Быў дэпутатам Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў. Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га і 2-га скліканняў[1][2].

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya