Віктар Сцяпанавіч Пабедаў
Віктар Сцяпанавіч Пабе́даў[1] (руск.: Виктор Степанович Победов; 20 лістапада 1924—6 сакавіка 1988) — вучоны ў галіне лесазнаўства і лесаводства, доктар сельскагаспадарчых навук (1982), прафесар (1985). БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Канстанцінава Гусь-Хрустальнага раёна Уладзімірскай вобласці Расіі. У 1951 годзе скончыў Маскоўскі лесатэхнічны інстытут (сучасны Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт лесу). З 1955 года працаваў у Інстытуце лесу Акадэміі навук БССР (Беларускім НДІ лясной гаспадаркі), дзе займаў пасады старэйшага навуковага супрацоўніка, вучонага сакратара, з 1964 года — намесніка дырэктара па навуковай рабоце. Навуковая дзейнасцьВ. С. Пабедаву належаць навуковы працы па лесазнаўстве, лесаводстве і аднаўленні лясоў. Займаўся пытаннямі мінеральнага жыўлення дрэвавых раслін і выкарыстання ўгнаенняў у лясной гаспадарцы. Сярод апублікаванага:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia