Віктар Уладзіміравіч Пржыялкоўскі
Віктар Уладзіміравіч Пржыялко́ўскі[1][2] (2 сакавіка 1930 — 23 жніўня 2016) — вучоны ў галіне вылічальнай тэхнікі, доктар тэхнічных навук (1984), прафесар (1984), Герой Сацыялістычнай Працы (1983). БіяграфіяНарадзіўся ў горадзе Серпухаў (Маскоўская вобласць). У 1953 годзе скончыў факультэт электравакуумнай тэхнікі і спецыяльнага прыборабудавання Маскоўскага энергетычнага інстытута. Працаваў у Пензенскім філіяле СКБ-245 на заводзе лічыльна-аналітычных машын, займаў пасады майстра, інжынера, старшага інжынера, начальніка лабараторыі, галоўнага канструктара спецыялізаванай электронна-вылічальнай машыны «Граніт»[3]. З 1956 года ў Нагінску — старшы інжынер, вядучы інжынер у вайсковай частцы № 06669 Маскоўскай ваеннай акругі, дзе прымаў удзел у распрацоўцы паўправадніковай ЭВМ. Са жніўня 1959 па ліпень 1971 года працаваў у Мінску ў Спецыяльным канструктарскім бюро Завода вылічальных машын імя С. Арджанікідзэ. Займаў пасады начальніка лабараторыі, начальніка аддзела, з 1964 года — галоўны інжынер СКБ, потым намеснік дырэктара па навуковай рабоце—галоўны інжынер філіяла Навукова-даследчага цэнтра электроннай вылічальнай тэхнікі (НДЦЭВТ). З 1971 года В. У. Пржыялкоўскі ў Маскве на пасадзе намесніка дырэктара па навуковай рабоце—галоўнага інжынера НДЦЭВТ, з 1977 года дырэктар цэнтра і адначасова намеснік Генеральнага канструктара, з 1977 года Генеральны канструктар Адзінай сістэмы ЭВМ (ЕС ЭВМ). З 1986 года на пасадзе генеральнага дырэктара навукова-вытворчага аб’яднання «Персей» — дырэктар НДЦЭВТ, з 1990 года — Галоўны канструктар — навукова-тэхнічны кіраўнік НДЦЭВТ, з 1994 — галоўны навуковы супрацоўнік, начальнік лабараторыі ААТ «НИЦЭВТ»[3]. Памёр 23 жніўня 2016 года, пахаваны ў Маскве на Траякураўскіх могілках[3]. Навуковая дзейнасцьВ. У. Пржыялкоўскі прымаў непасрэдны ўдзел і ў якасці Генеральнага канструктара кіраваў распрацоўкай ЭВМ «Минск-2» (1962), «Минск-23» (1966), «Минск-32» (1968), «ЕС-1020», быў галоўным канструктарам БЦВМ комплекса «Аргон». У час яго кіраўніцтва НДЦЭВТ былі распрацаваны бартавыя вылічальныя машыны А-17, А-40, Ц-100 інш.[3] Сярод публікацый вучонага:
Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia