Віктар Францавіч Пранюк
Віктар Францавіч Пранюк (нар. 30 красавіка 1973, Пескі, Лідскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі настаўнік і дзяржаўны дзеяч. БіяграфіяСкончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, настаўнік фізікі і інфарматыкі. Працаваў настаўнікам фізікі і інфарматыкі агульнаадукацыйнай школы № 11, дырэктарам агульнаадукацыйнай школы № 3 горада Ліды. Дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Агульнаадукацыйны ліцэй № 1 г. Ліда». З 2012 года па 2019 год займаў пасаду намесніка старшыні Лідскага раённага выканаўчага камітэта. Са студзеня 2020 года — намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта[1]. Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання[2]. У час палітычнага крызісу 2020 года ў Беларусі падтрымаў рэжым Лукашэнкі. У канцы жніўня 2020 года Пранюк быў у гродзенскім гарвыканкаме на перамовах пратэстоўцаў з прадстаўнікамі мясцовай улады. У 2021 годзе, падчас міграцыйнага крызісу на мяжы паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам, Пранюк даводзіў экспертам Еўракамісіі, што ўлады добра абыходзяцца з замежнікамі ў транспартна-лагістычным цэнтры «Брузгі»[3]. У сакавіку 2021 года быў ініцыятарам палітычнай крымінальнай справы супраць мастака Алеся Пушкіна, які быў асуджаны і ў 2023 годзе загінуў у турме[3]. У 2022 годзе стаў кіраўніком абласной арганізацыі «Белая Русь». УзнагародыУзнагароджаны юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» і Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[4], Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2020)[5]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia