Віктар Фёдаравіч Ландычэнка
Віктар Фёдаравіч Ландычэнка (12 лютага 1922 — 31 сакавіка 1980) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, поўны кавалер ордэна Славы. БіяграфіяВ. Ф. Ландычэнка нарадзіўся ў вёсцы Міхайлова (сучасны Лёзненскі раён Віцебскай вобласці) у сялянскай сям'і. Беларус. Адукацыя сярэдняя, скончыў школу фабрычна-завадскога навучання № 4 ў Віцебску. Працаваў маляром на чыгуначнай станцыі горада Ташкента. У Чырвонай арміі з 12 жніўня 1942 г. У 1943 годзе скончыў Ташкенцкае ваеннае пяхотнае вучылішча. Падчас Вялікай Айчыннай вайны прымаў удзел у баявых дзеяннях на Варонежскім, Заходнім, Бранскім, 1-м Прыбалтыйскім франтах, удзельнік Курскай бітвы і вызвалення Віцебскай вобласці. У ноч з 3 на 4 ліпеня 1944 года ў раёне горада Полацка Віцебскай вобласці Віктар Ландычэнка ў складзе групы разведчыкаў захапіў матацыкл і ўзяў у палон варожага афіцэра. Камандзір аддзялення 92-й асобнай разведвальнай роты Віктар ландычэнка ў ноч на 11 жніўня 1944 года пераадолеў раку Мемель каля мястэчка Дворгале, размешчанага ў 28 кіламетрах на паўднёвым усходзе ад латвійскага горада Баўска, уварваўся ў варожую траншэю і забіў з аўтамата пяць праціўнікаў. Загадам па 90-й гвардзейскай стралковай дывізіі № 081 ад 28 жніўня 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях гвардыі сяржант Ландычэнка Віктар Фёдаравіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені. 31 жніўня 1944 года, камандзір аддзялення 92-й асобнай разведвальнай роты, гвардыі сяржант Віктар Ландычэнка дзеючы з групай байцоў пранік у тыл праціўніка ў раёне населенага пункта Азаліні-Межлейшы, размешчанага ў пяцідзесяці кіламетрах на поўдзень ад латвійскага горада Огрэ, дзе яны ўзялі ў палон унтэр-афіцэра і падарвалі гранатамі тры варожыя кропкі разам з іх разлікамі. Загадам па 4-й ударнай арміі ад 24 верасня 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях гвардыі сяржант Ландычэнка Віктар Фёдаравіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені. У ноч на 18 верасня 1944 года камандзір аддзялення 92-й асобнай разведвальнай роты гвардыі сяржант Віктар Ландычэнка разам з іншымі разведчыкамі уварваўся ў населенный пункт Вецмуйжа, размешчаны ў дваццаці пяці кіламетрах у паўднёвым захадзе ад латвійскага горада Огрэ, дзе яны знішчылі кулямётны разлік, які мяшаў перамяшчэнню савецкіх пехацінцаў. Загадам па 4-й ударнай арміі № 0606 ад 10 кастрычніка 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях гвардыі сяржант Ландычэнка Віктар Фёдаравіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені Да 1945 года ў арміі. У 1947—1966 гг. служыў у органах МУС у Віцебску. Член КПСС з 1953 года. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 сакавіка 1967 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання Ландычэнка Віктар Фёдаравіч пераўзнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы. Але ордэн ветэрану быў уручаны толькі праз два гады, у 1967 годзе. Пасля выхаду ў адстаўку працаваў слесарам на Віцебскім заводзе тэхналагічнага абсталявання. Памер 31 сакавіка 1980 года. УзнагародыВ. Ф. Ландычэнка ўзнагароджаны ордэнамі Славы трох ступеняў, медалямі (сярод іх медаль «За адвагу»). ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia