Віктар Чабатарэвіч
Віктар Чабатарэвіч, або Чэбатарэвіч (1906 — 7 кастрычніка 1963) — беларускі грамадскі і вайсковы дзеяч, настаўнік. Афіцэр БКА, сябра БНП, БНС а потым — Беларускага кангрэсавага камітэту Амерыкі[1][2]. БіяграфіяНарадзіўся ў 1906 г. у в. Новы Свержань Мінскага павета ў Мінскай губерні Расійскай імперыі (цяпер Стаўбцоўскі раён). Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, школу падхарунжых Войска Польскага. Да 1939 г. працаваў настаўнікам на Віленшчыне, за нацыянальную дзейнасць сярод вучняў быў пераведзены на працу ў цэнтральную Польшчу. Дасылаў свае карэспандэнцыі ў віленскія выданні «Беларуская крыніца» і «Шлях моладзі». У пачатку Другой сусветнай вайны падтрымліваў сувязь з беларускімі нацыяналістычнымі арганізацыямі ў Варшаве, у прыватнасці, з Міколам Шчорсам. У 1939—1941 гг. працаваў настаўнікам у Стоўбцах. Летам 1941-га па польскаму даносу арыштоўваўся немцамі. У 1941—1942 гг. працаваў у Галоўным школьным інспектараце, сакратаром Цэнтралі Беларускай народнай самапомачы. Разам з Вінцэнтам Гадлеўскім удзельнічаў у антынямецкім падполлі ў рамах Беларускай незалежніцкай партыі. У 1943 годзе — афіцэр-прапагадыст у 13-м беларускім паліцыйным батальёне пры SD, потым перакладчык у мінскім SD. У 1944 годзе атрымаў ранг капітана Беларускай краёвай абароны, стаў камандзірам афіцэрскай школы БКА ў Мінску. Належаў да галоўнай вайсковай камісіі БЦР. Удзельнічаў у Другім Усебеларускім кангрэсе. У час Другога Усебеларускага Кангрэсу капітан Віктар Чабатарэвіч ад беларускага войска (Беларускай краёвай абароны) вітаў удзельнікаў:
Ад лета 1944 г. быў на эміграцыі, спачатку жыў Германіі. У 1948 г. выехаў у ЗША. Актыўна працаваў на кірунку Беларускай цэнтральнай рады. Уваходзіў у склад Беларускага кангрэсавага камітэта Амерыкі, быў яго віцэ-старшынём. Быў карэктарам газеты «Беларуская трыбуна». Рэпрэзентаваў беларускую эміграцыю ў сусветных антыкамуністычных арганізацыях. Памёр 7 кастрычніка 1963 г. у Нью-Ёрку, ЗША. Цікавыя факты
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia