Беларуская цэнтральная рада
Беларуская цэнтральная рада (БЦР) — дапаможны дарадчы орган, цэнтральная інстанцыя беларускай калабаранцкай адміністрацыі ва ўмовах нацысцкай акупацыі ў Генеральнай акрузе «Беларусь», з ліпеня 1944 года — «галоўнае прадстаўніцтва беларускага народа». Пасля вайны дзейнічала на эміграцыі. Рада БНР не прызнае законнай Беларускую цэнтральную раду[1]. Нямецкая акупацыяБеларуская цэнтральная рада была створана ў снежні 1943 года з Беларускай рады даверу пры Генеральным камісарыяце Беларусі. У БЦР увайшлі 14 чалавек Р. Астроўскі (прэзідэнт), М. Шкялёнак (1-ы віцэ-прэзідэнт), Ю. Сабалеўскі (2-і віцэ-прэзідэнт), Ф. Кушаль (ваенныя справы), С. Кандыбовіч (фінансы), А. Калубовіч (справы культуры), П. Свірыд (юрыдычныя і рэлігійныя справы), С. Каляда (лясная гаспадарка), С. Стаськевіч (прафесійныя справы), А. Сакрат (школьныя справы), П. Орса (сельская гаспадарка), Н. Абрамава, М. Ганько і інш., якія ўзначальвалі 13 адпаведных раздзелаў. Фармальна гітлераўцы перадалі БЦР кіраўніцтва школьнай справай, культурай, сацыяльнай апекай, Беларускай краёвай абаронай (БКА). Аднак на месцах адпаведныя аддзелы і надалей заставаліся пад кантролем нямецкіх акруговых камісараў. У акругах арганізоўваліся намесніцтвы ці аддзелы БЦР (не былі створаныя ў Барысаўскай, Ганцавіцкай і Лідскай акругах). У падпарадкаванне БЦР былі перададзены Беларуская народная самапомач, Беларускае навуковае таварыства, Саюз беларускай моладзі. Члены БЦР спрабавалі стварыць з беларускага насельніцтва воінскія фарміраванні. Дзейнасць БЦР фактычна была спынена на Другім Усебеларускім кангрэсе (27 чэрвеня 1944). Але юрыдычна дзейнасць БЦР не была спынена. 4-ты пункт прынятай кангрэсам рэзалюцыі: «Адзіным праўным прадстаўніком Беларускага Народу і ягонага краю з’яўляецца сягоньня Беларуская Цэнтральная Рада з Прэзідэнтам Радаславам Астроўскім на чале.»[2] ЭміграцыяУ сувязі з наступленнем савецкіх войск большасць членаў БЦР перабраліся ў Германію, дзе працягвала сваю дзейнасць. 28 чэрвеня 1944 г. прэзідэнт Р. Астроўскі атрымаў ад нямецкага кіраўніцтва Мінска загад на эвакуацыю ў Кёнігсберг. Пасля кароткага знаходжання ва Усходняй Прусіі супрацоўнікі БЦР, паводле загаду нямецкага кіраўніцтва, былі пераведзены ў Берлін. Яўхім Кіпель пазней згадваў:
20 ліпеня 1944 г. Міністэрства ўсходніх акупаваных тэрыторый выдала інструкцыю, у якой былі пералічаны «рэальныя задачы і паўнамоцтвы» БЦР.
24 верасня 1945 г. на паседжанні XI Пленуму, які прайшоў у вёсцы Эшэрсбекен (каля Вюрцбурга), усе наяўныя ў Германіі члены арганізацыі (Радаслаў Астроўскі, Франц Кушаль, Аўген Калубовіч, Сымон Кандыбовіч, Пётр Орса, Станіслаў Станкевіч, Васіль Рагуля, Анатоль Шкутка (быў уключаны ў склад Рады восенню 1944 г.), Мікалай Шчорс, Аляксей Сянькевіч) вырашылі прыпыніць дзейнасць БЦР. Двое членаў Прэзідыума БЦР (Канстанцін Езавітаў, Мікалай Шкялёнак) вясной 1945 г. трапілі ў рукі СССР, а Сцяпан Калядка добраахвотна выехаў у Савецкі Саюз. Абгрунтаванне такой пастановы было звязана з тым «каб (…) ня даць бальшавіком магчымасьці выкарыстаць перад заходнімі саюзнікамі фармальна тактычнае супрацоўніцтва з немцамі ў мэтах канчальнага знішчэньня супрацьбальшавіцкага актыву»"[5]. XI Пленум БЦР ччасова прыпыніў дзейнасць арганізацыі, але не распускаў яе (пытанне нават не ставілася на галасаванне). У 1947—1948 гг. у дачыненні да членаў БЦР пачалася кампанія дыскрэдытацыі. БЦР і яе прэзідэнт абвінавачваліся ў супрацоўніцтве з нацыстамі, прычым закіды рабілі экс-члены БЦР, якія самі прымалі ўдзел у грамадска-палітычным і ваенным жыцці акупаванай Беларусі: Барыс Рагуля — намеснік прэзідэнта БЦР у Наваградскай акрузе, Аўген Калубовіч, Антон Адамовіч, Станіслаў Станкевіч, Франц Кушаль, Янка Станкевіч. 30 снежня 1947 г. Радаслаў Астроўскі звярнуўся да беларускай эміграцыі ў Германіі, заклікаючы «спыніць усе спрэчкі паміж беларускім актывам» і правесці выбары ў Беларускае цэнтральнае прадстаўніцтва — арганізацыю, якая павінна была аб’яднаць прыхільнікаў БЦР[6]. У студзень 1948 г. да Радаслава Астроўскага звярнулася група беларускіх дзеячаў (Васіль Рагуля, Юрый Сабалеўскі, Мікола Шыла і інш.) з просьбай аднавіць дзейнасць БЦР. 9 мая 1948 г. у Эльвангене быў скліканы XII Пленум БЦР[7], на якім Беларуская цэнтральная рада была абвешчана «выканаўчым і прадстаўнічым на эміграцыі органам незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі». На Пленуме Радаслава Астроўскага пераабралі Прэзідэнтам на чарговы 4-гадовы тэрмін. Першым віцэ-прэзідэнтам БЦР стаў — Васіль Рагуля, другім — Мікалай Шчорс. Старшынёй Рады міністраў быў абраны Юрый Сабалеўскі, сакратаром БЦР — Іван Касяк[8]. Паслядоўнікі БЦР пасля вайны дзейнічалі ў ЗША, Вялікабрытаніі і інш. 22 кастрычніка 1960 г. Радаслаў Астроўскі на пленуме ў Саўт-Рыверы быў абраны на пасаду прэзідэнта БЦР на чарговую пяцігадовую кадэнцыю, аднак дзеяч склаў з сябе паўнамоцтвы, заявіўшы на III Кангрэсе беларусаў Амерыкі 23 кастрычніка 1960 г., што старэйшае пакаленне мусіць пакінуць актыўнае грамадскае жыццё, «каб даць дарогу маладым»[9]. У 1962 г. Радаслаў Астроўскі склаў з сябе паўнамоцтвы прэзідэнта, матываваўшы гэта ўзростам (яму тады споўнілася 75 гадоў) і перадаў іх кіраўніку Выканаўчага органа БЦР Аркадзю Арэхве, які, аднак, неўзабаве моцна захварэў і не здолеў прыступіць да выканання абавязкаў прэзідэнта. Да 1974 г., пакуль Астроўскі не вярнуўся да актыўнай грамадскай дзейнасці, БЦР не вяла ніякай працы. Прынамсі, не склікалася пленумаў, не праводзілася пасяджэнняў, не вялося справаводства. 3 — 4 ліпеня 1977 г. прайшоў XVIII-ы Пленум БЦР у рэсорце (доме адпачынку) «Белэйр-Менск» (Глен-Спэй, штат Нью-Ёрк). У ім удзельнічалі 43 грамадскіх дзеяча з ЗША, якія мелі мандаты-упаўнаважанні ад 16 дэлегатаў: з Аўстраліі (5), Канады (5), Вялікабрытаніі (3), Германіі (3) [10]. Удзельнікі Пленуму рэпрезентавалі Выканаўчы орган БЦР, дэлегатуры ў Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Германіі, Канадзе, а таксама Беларускі кангрэсавы камітэт Амерыкі, аддзелы Беларускага вызвольнага фронту (краёвыя штабы) у Германіі, Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Кліўлендзе, Вініпэге і Таронта, Згуртаванне беларуска-амерыканскіх ветэранаў (галоўны штаб і аддзел у Саўт-Рыверы), беларускія праваслаўныя парафіі ў Саўт-Рыверы, Рычманд-Гіле (Нью-Ёрк), Таронта і Лондане (Вялікабрытанія), Беларуска-амерыканскі грамадска-рэлігійны цэнтр у Саўт-Рыверы і грамадска-рэлігійны цэнтр у Глен-Спей, арганізацыя «Амерыканскія прыхільнікі БЦР». Сваё ўпаўнаважанне на Пленум даслалі Ян і Аліцыя Пятроўскія — як прадстаўнікі сямейнага Беларускага харатыўнага фонду. Пасля 1995 г. БЦР не была дзейнай арганізацыяй, хоць афіцыйнага рашэння пра яе самароспуск не было. Паводле тэстаменту Міхася Зуя, пасля яго смерці (красавік 1995 г.) усе справы БЦР, абавязкі і паўнамоцтвы прэзідэнта былі перададзеныя В.Цярпіцкаму да часу склікання XX Пленуму БЦР. Але В.Цярпіцкі прыняў рашэнне прыпыніць дзейнасць БЦР, якая не мае людскіх рэсурсаў[11]. Віталь Цярпіцкі згадваў:
Прэзідэнты БЦР
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia