Віктар Яўгенавіч Шэршукоў
Віктар Яўгенавіч Шэршукоў (нар. 27 лютага 1953, Хабараўск) — трэнер нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па цяжкай атлетыцы. БіаграфіяВіктар Яўгенавіч Шэршукоў нарадзіўся ў г. Хабараўск у сям’і кадравага вайскоўца, спартсмен. У 1959 годзе сям’я пераехала ў Наваполацк. Спартыўную кар’еру пачынаў з заняткаў барацьбой, затым захапіўся цяжкай атлетыкай. Уладальнік двух срэбных медалёў чэмпіянатаў СССР і 4-разовы чэмпіён БССР у вагавай катэгорыі да 82,5 кг. Майстар спорту СССР (1976), Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь (мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю), суддзя рэспубліканскай катэгорыі (1996). Унёс вялікі ўклад у развіццё цяжкай атлетыкі ў Наваполацку. За час трэнерскай працы ў СДЮШАР-1 ім падрыхтавана цэлая плеяда спартсменаў міжнароднага класа, заслужаных майстроў спорту, майстроў спорту. З 2001 годзе — старшы трэнер нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па цяжкай атлетыцы. УзнагародыУзнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалём «За працоўныя заслугі». Неаднаразова адзначаўся Падзякай Кіраўніка дзяржавы. У 2010 годзе прысвоена званне «Чалавек года Віцебшчыны». У 2004 годзе прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Наваполацка»[1]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia