Витебский Курьер
Витебский Курьер — грамадска-палітычная газета Віцебска. У 1995 годзе змяняла назву на «Витебский Курьер М». Выходзіла з 1990 да жніўня 2008 года на рускай і беларускай мовах. Пасля аднаўлення і перарэгістрацыі ў Расіі выходзіць з 18 верасня 2009 года па сённяшні дзень. Асвятляе грамадска-палітычнае, эканамічнае і культурнае жыццё Віцебска і вобласці. Друкуе матэрыялы па гісторыі Віцебшчыны, нататкі пра славутых землякоў. Змяшчае навіны рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню. ЗабароныУлады ўвесь час рабілі праблемы для газеты «Витебский Курьер»[1][2][3][4][5][6][7]. У канцы жніўня 2020 года па загаду Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь доступ на сайт выдання http://vkurier.by у краіне быў абмежаваны за асвятленне рэсурсам пратэстаў у Беларусі[8][9]. У студзені 2022 года інтэрнет-рэсурсы «Віцебскага кур’ера» былі ўнесены ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў[10]. Гл. таксамаКрыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia