Віктар Яўграфавіч Віхроў
Віктар Яўграфавіч Віхро́ў (23 сакавіка 1912, г. Сярдобск, Пензенская вобласць — 13 ліпеня 1972) — савецкі вучоны, спецыяліст па драўніназнаўству, доктар сельскагаспадарчых навук (1952), прафесар (1957), заслужаны дзеяч навукі БССР[1]. БіяграфіяВ. Я. Віхроў ў 1933 годзе скончыў Архангельскі лесатэхнічны інстытут, затым застаўся працаваць у гэтым жа інстытуце, пазней працаваў у Маскоўскім лесатэхнічным інстытуце[1], Інстытуце лесу АН СССР . У 1954 годзе быў абраны загадчыкам кафедры драўніназнаўства і абароны лесу Беларускага тэхналагічнага інстытута (з 1961 года — кафедра драўніназнаўства і лесаэксплуатацыі)[1]. На пасадзе загадчыка кафедры Віктар Яўграфавіч заставаўся да канца свайго жыцця. У 1961 годзе быў прызначаны рэктарам інстытута[1]. Навуковая дзейнасцьВ. Я. Віхроў — адзін з першых савецкіх спецыялістаў па дэндрахраналогіі. Ён выявіў шэраг заканамернасцяў гадавога прыросту дрэў, што дазволіла ўдакладніць і спрасціць методыкі дэндрахараналагічнага, прапанаваў уласны арыгінальны метад. У 1939 годзе В. Я. Віхроў апублікаваў «Альбом мікрафатаграфій драўніны іглічных і лісцяных парод СССР», які выйшаў пад рэдакцыяй В. П. Мальчэўскага, таксама ён напісаў больш за 150 работ па розных пытаннях драўніназнаўства: экалагічнай і тэхнічнай анатоміі, сістэматыцы драўніны, дэндрахраналогіі і дэндракліматалогіі, мадыфікацыі драўніны[1]. Навуковыя працы
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia