Уладзімір Сяргеевіч Раманаў

Уладзімір Сяргеевіч Раманаў
Дата нараджэння 20 мая 1926(1926-05-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 верасня 2006(2006-09-19) (80 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, дзяржаўны дзеяч
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук
Альма-матар
Узнагароды
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі медаль «Партызану Айчыннай вайны» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР

Уладзімір Сяргеевіч Раманаў (20 мая 1926, в. Чыстыя Лужы, Веткаўскі раён, Гомельская вобласць — 19 верасня 2006) — беларускі лесавод, эколаг. Доктар сельскагаспадарчых навук (1986), прафесар (1976). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

Скончыў Ленінградскую лесатэхнічную акадэмію (1952), Інстытут кіравання народнай гаспадаркай пры Дзяржаўным камітэце Савета Міністраў СССР па навуцы і тэхніцы (1972).

Працаваў у Жорнаўскай лясной доследнац станцыі (Магілёўская вобласць; з 1955, дырэктар), Запаведна-паляўнічай гаспадарке «Белавежская пушча» (з 1957, дырэктар), Міністэрстве лясной гаспадаркі Беларускай ССР (з 1966, намеснік міністра), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (1973—2006, лесагаспадарчы факультэт, кафедра лесаводства, у 1982—1991 — загадчык кафедры, 1973—1987 — рэктар).

Навуковыя інтарэсы: лесазнаўства; паляўніцтвазнаўства; ахова прыроды.

Узнагароды

Узнагароды: званне «Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР» (1980).

Літаратура

  • Лесоводственно-экологические основы и опыт лесоохотничьего хозяйства в Белорусской ССР : диссертация … доктора сельскохозяйственных наук в форме научного доклада : 06.03.03 / Романов Владимир Сергеевич. — Ленинград, 1986.
  • Раманаў Уладзімір Сяргеевіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : [у 5 т.]. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 594.
  • Раманаў Уладзімір Сяргеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 292. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Романов Владимир Сергеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 490—491.
  • Романов Владимир Сергеевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2013. — Т. 3 : Гомельская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 294—295.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya