Вікторыя Грунчакава
Вікторыя Грунчакава, у дзявоцтве Кужмава (славацк.: Viktória Kužmová; нар. 11 мая 1998, Кошыцы, Славакія) — прафесійная славацкая тэнісістка; паўфіналістка аднаго турніру Вялікага шлема ў парным разрадзе (US Open-2019) разам з Аляксандрай Сасновіч; пераможца трох турніраў WTA ў парным разрадзе; пераможца аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў парным разраде (US Open-2015); фіналістка аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (US Open-2016). Агульная інфармацыяВікторыя — старэйшая з дзвюх дачок Радавана Кужмы і Інгрыд Кужмавай; яе сястру завуць Катарына, яна маладзейшая на тры гады, і таксама прафесійная тэнісістка[4]. Славачка на корце з чатырох гадоў, улюбёнае пакрыццё — хард. Трэніруецца ў Славацкім нацыянальным тэнісным цэнтры. Вікторыя Кужмава цяпер пражывае ў Кошыцах (Славакія)[5][6]. З 2018 года навучаецца ў браціслаўскім філіяле чэшскага ўніверсітэта[7]. Кар’ераВікторыя пачала займацца тэнісам у чатырохгадовым узросце. Максімальны юніёрскі рэйтынг №24[8]. У 2014 годзе разам з Крысцінай Шмідлавай заваявала першы парны тытул у Касабланцы. У гэтым жа годзе дэбютавала на юніёрскім турніры Вялікага шлема — Адкрытым чэмпіянаце Францыі, а ўжо на Адкрытым чэмпіянаце ЗША з Шмідлавай выйшла ў паўфінал[9][10]. У 2015 годзе ўпершыню выйшла ў індывідуальны паўфінал Уімблданскага турніру, саступіўшы будучай чэмпіёнцы Соф’і Жук[11]. У гэтым жа годзе стала пераможцай Адкрытага чэмпіянату ЗША ў парным разрадзе з расійскай тэнісісткай Аляксандрай Паспелавай[12]. Праз год стала сярэбранай прызёркай Адкрытага чэмпіянату ЗША ў адзіночным разрадзе[13]. Дэбют Вікторыі Кужмавай на дарослых турнірах Вялікага Шлема адбыўся на Адкрытым чэмпіянаце ЗША 2017 года, у які яна прабілася з кваліфікацыі, але ў першым коле саступіла Вінус Уільямс[14]. 6 сакавіка 2017 года ўпершыню ўвайшла ў першую 200-ку рэйтынгу, скончыўшы сезон на 132-й пазіцыі[15]. 21 мая 2018 року ўвайшла ў першую сотню тэнісістак[15][16]. Урэшце на Адкрытым чэмпіянаце Францыі здабыла першую перамогу ў асноўным турніры, але вылецела ўжо ў другім коле[17]. 2019 год стаў паспяховым для Кужмавай у парным разрадзе. Яна тройчы выходзіла ў фіналы турніраў, два з якіх выйграла[18][19]. 4 лютага яна ўвайшла ў сотню найлепшых, а 9 верасня заняла 30-ю пазіцыю[15][20]. Выступленні за зборнуюУ 2014 годзе Вікторыя Кужмава прадстаўляла Славакію на юніёрскім Кубку Федэрацыі. У групавым турніры выйграла ўсе свае матчы супраць тэнісістак Францыі, Егіпта і Японіі, а таксама дзве парныя сустрэчы супраць Японіі і Егіпта. У паўфінале адолела венгерку Фані Штолар[9][10], але ў фінале славакі прайгралі зборнай ЗША ўсе тры гульні[21]. У жніўні таго ж года Вікторыя выступіла на юнацкай Алімпіядзе, дзе саступіла ў першым коле і ў адзіночным, і ў парным разрадах[9][10]. Дэбют за дарослую каманду адбыўся ў 2018 годзе. У барацьбе за выхад у Сусветную групу Славакія абыйграла зборную Расіі (Кужмава атрымала адну перамогу і адну паразу), аднак пасля прайграла Беларусі. Тым не менш, у гэтым матчы Кужмава перамагла і Арыну Сабаленку, і Аляксандру Сасновіч, саступіўшы толькі ў вырашальнай пары з Ганнай Каралінай Шмідлавай супраць Лідзіі Марозавай і Веры Лапко[22][23]. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia