Вікіпедыя:КірлатКірлат — сумесь кірыліцы і лацініцы ў адным слове. Кірлат можа быць:
Пры звычайным чытанні тэксту заўважыць такую памылку амаль немагчыма, аднак можна заўважыць, што пошук па старонцы не знаходзіць такое слова, бо ў пошуку набрана літара не той раскладкі, як у слове. У некаторых выпадках наяўнасць кірлата дазваляе выявіць парушэнне аўтарскіх правоў, калі тэкст скапіраваны з сайта, які піша кірлатам. У агульным выпадку кірлат мусіць выпраўляцца, бо ён замінае пошуку, вікіфікацыі. Выяўленыя артыкулы з назвамі кірлатам мусяць пераносіцца пад правільныя назвы. Перасылкі з напісання кірлатам таксама не дазваляюцца і мусяць выдаляцца. Пакідаць кірлат варта толькі там, дзе яго ўжыванне з’яўляецца правільным. Падобнай памылкай з’яўляецца ўжыванне лічбы 3 замест вялікай літары З, што сустракаецца ў алічбаваных тэкстах. Таксама, для рымскіх лічбаў трэба ўжываць лацінскія літары X і I, ужыванне падобных кірылічных Х і І не дазваляецца. Знайсці выпадкі ўжывання кірлата ў назвах старонак для выпраўлення можна ў адпаведным журнале. Для выяўлення сумесі раскладак у тэксце артыкулаў можна падключыць спецыяльны гаджэт. Для гэтага трэба ў сваім common.js (Адмысловае:MyPage/common.js) дадаць (прыклад гл. Удзельнік:Artsiom91/common.js): importScript('User:DonRumata/Gadget-keybLayout.js', 'ru'); |
Portal di Ensiklopedia Dunia