Кірыліца
Кіры́ліца — старажытная славянская азбука. Назва паходзіць ад імені славянскага асветніка Канстанціна (Кірыла) Філосафа. Мяркуюць, што пісьмо створана ў сярэдзіне 9 ст. на аснове глаголіцы і грэчаска-візантыйскага ўстаўнага пісьма. Мела 43 літары (11 ст.): 24 візантыйскага паходжання, 19 самастойных. 27 літар мелі лікавае значэнне (літара з цітлай). Шырока ўжывалася ў стараславянскіх, потым ва ўсходнеславянскіх пісьменнасцях Сярэдневякоўя, у т. л., у старабеларускім пісьменстве (14—18 ст.). Пры развіцці моў, якія запісваліся кірыліцаю, яе алфавітна-літарны склад перастаў дакладна адпавядаць іх гукавой сістэме. Найстаражытнейшыя помнікі кірыліцы: надпісы на руінах царквы ў Праславе (9 ст., Балгарыя), на гліняным посудзе з раскопак пад Смаленскам (пач. 10 ст.), балгарскі надпіс у Дабруджы (943), берасцяныя граматы (10—15 ст.), Савава кніга і Супрасльскі рукапіс (11 ст.), першы датаваны рукапіс — Астрамірава Евангелле (1056—1057). НазваВерагодна, кірылічнае пісьмо распрацоўвалі і распаўсюджвалі паслядоўнікі Кірыла і Мяфодзія, а не самі Кірыл і Мяфодзій, таму такая назва пісьменнасці хутчэй аддае даніну павагі, чым абазначае аўтарства. У беларускай, рускай, балгарскай, македонскай і сербскай мовах кірыліца таксама вядома пад назваю «азбука», якая паходзіць ад старое назвы дзвюх першых літар кірылічнага алфавіта (гэтак жа як і слова алфавіт пайшло ад першых дзвюх грэчаскіх літар альфа і бета[заўв 1]). Гісторыя![]() Каля 863 года браты Канстанцін (Кірыл) Філосаф і Мяфодзій з Салуні (Салонікі) па загадзе візантыйскага імператара Міхаіла III ўпарадкавалі пісьменнасць для стараславянскай мовы і выкарыстоўвалі новую азбуку для перакладу на славянскую мову грэчаскіх рэлігійных тэкстаў[2] . Доўгі час дыскусійным заставалася пытанне, ці была гэта кірыліца (і ў такім выпадку глаголіцу лічаць тайнапісам, які з'явіўся пасля забароны кірыліцы) або глаголіца — азбука, якія адрозніваюцца амаль выключна напісаннем. Цяпер у навуцы пераважае погляд, згодна з якім глаголіца першасная, а кірыліца другасная (у кірыліцы глагалічныя літары заменены на вядомыя грэчаскія). Глаголіца доўгі час у некалькі змененым выглядзе ўжывалася у харватаў (да XVII ст). З'яўленне кірыліцы, заснаванай на грэчаскім статутным (урачыстым) пісьме — унцыяле[2] , звязваюць з дзейнасцю балгарскай школы кніжнікаў (пасля Кірыла і Мяфодзія). У прыватнасці, у жыцці святога Клімента Охрыдскага прама пішацца аб стварэнні ім славянскага пісьменства ўжо пасля Кірыла і Мяфодзія. Дзякуючы папярэдняй дзейнасці братоў азбука атрымала шырокае распаўсюджванне ў паўднёваславянскіх землях, што прывяло ў 885 годзе да забароны яе выкарыстання ў царкоўнай службе рымскім папам, які змагаўся з вынікамі місіі Канстанціна-Кірыла і Мяфодзія. У Балгарыі цар Барыс у 860 годзе прыняў хрысціянства. Балгарыя становіцца цэнтрам распаўсюджвання славянскага пісьменства. Тут ствараецца першая славянская кніжная школа — Праслаўская кніжная школа — перапісваюцца Кірыла-Мяфодзіеўскія арыгіналы богаслужбовых кніг (Евангелле, Псалтыр, Апостал, царкоўныя службы), робяцца новыя славянскія пераклады з грэчаскай мовы, з'яўляюцца арыгінальныя творы на стараславянскай мове («О письменехъ Чрьноризца Храбра»). Шырокае распаўсюджанне славянскага пісьменства, яго «залаты век», адносіцца да часу валадарання ў Балгарыі цара Сімяона Вялікага (893—927 гг.), сына цара Барыса. Пазней стараславянская мова пранікае ў Сербію, а ў канцы X стагоддзя становіцца мовай царквы ў Старажытнарускай дзяржаве. Стараславянская мова, быўшы мовай царквы на Русі, адчувала на сабе ўплыў старажытнарускай мовы. Гэта была стараславянская мова рускай рэдакцыі, бо ўключала ў сябе элементы жывой ўсходнеславянскай гаворкі. Першапачаткова кірыліцай карысталіся частка паўднёвых славян, усходнія славяне, а таксама румыны; з часам іх алфавіты некалькі разышліся адзін ад аднаго, хоць напісанне літар і прынцыпы арфаграфіі заставаліся (за выключэннем заходнесербскага варыянта) у цэлым агульнымі.
Класічная кірыліца
ГрафікаГрафіка ў 10—18 ст. паслядоўна існавала ў формах: устаў, паўустаў (з 14 ст.), скорапіс (з канца 14 ст., у бытавой і дзелавой перапісцы, у т.л. і ў ВКЛ), у кніжных загалоўках — арнаментальная вязь. У Расіі ў выніку рэформы 1708 быў створаны грамадзянскі шрыфт (Гл. таксама: Ілля Капіевіч), які стаў асновай для сучасных сістэм кірылаўскага пісьма. Сучаснае ўжываннеАлфавіты славянскіх моў
Алфавіты неславянскіх моў
Дарэформенныя грамадзянскія алфавіты
(У дужках стаяць знакі, якія не мелі афіцыйнага статуса літар, а таксама літары, якія выйшлі з ужытку раней за прыведзеную дату.) Распаўсюджанасць у свеце![]() Кірыліца — адзінае афіцыйнае пісьмо. Кірыліца з'яўляецца афіцыйнай разам з іншым алфавітам. У выпадку Малдовы і Грузіі, гэта дзяржаўныя ўтварэнні, непрызнаныя цэнтральным урадам. Кірыліца не з'яўляецца афіцыйнай, але шырока выкарыстоўваецца па гістарычных прычынах.
На цяперашні час у якасці афіцыйнага алфавіта кірыліца выкарыстоўваецца ў наступных краінах:
Кадзіроўкі кірыліцы
Кірыліца ва УнікодзеВа Унікодзе версіі 6.0 для кірыліцы выдзелена чатыры раздзелы:
Ва Унікодзе няма кірылічных літар з націскам, таму яны кадзіруюцца як састаўныя шляхам дабаўлення сімвала U+0301 («combining acute accent») пасля націскной галоснай (напрыклад, ы́ э́ ю́ я́). Доўгі час найбольш праблемнаю была царкоўнаславянская мова, але пачынаючы з версіі 5.1 ужо прысутнічаюць практычна ўсе патрэбныя сімвалы.
Гл. таксамаЗаўвагі
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia