Вікіпедыя:Праект:ВіківандроўкіСутнасць праекта «Віківандроўкі» палягае ў супольных выездах удзельнікаў Вікіпедыі ў цікавыя мясціны Беларусі (геаграфічнага, прыродазнаўчага, гістарычнага і культурнага плана) з мэтай стварэння новых і паляпшэння існуючых артыкулаў і заладкавання новых фотаздымкаў у Вікісховішча.
Удзельнікі віківандровак ажыццяўляюць афлайн-зносіны ў вікісупольнасці, усталёўваюць паміж сабой сяброўскія зносіны, абменьваюцца вікімедыйным досведам, пашыраюць уласныя краязнаўчыя веды. Прыкладам віківандроўкі з’яўляецца экскурсія ўдзельнікаў Вікіпедыі ў музей-запаведнік Нясвіж падчас першага беларускага Вікілетніка ў ліпені 2017 года. Бліжэйшыя віківандроўкіВіківандроўка на Палессе, (дата ў працэсе вызначэння)Напрамак: рэгіён Палесся: Мікашэвічы, Тураў, Давыд-Гарадок, Столін. Мінулыя віківандроўкіВіківандроўка на Палессе 30 красавіка 2018 годаМэта: фатаграфаванне паселішч, а таксама прыродных і культурных аб’ектаў беларусскага Палесся. Абмеркаванне падрабязнасцей адбывалася па Вайберы. --Da voli (размовы) 10:44, 1 мая 2018 (MSK) Праграма
Удзельнікі вандроўкі
ВынікіУдзельнікі Віківандроўкі наведалі гістарычныя мясціны горада Пінска, 6 вёсак Пінскага раёна (Горнава, Красава, Месткавічы, Плешчыцы, Сачкавічы, Стытычава), 3 ракі (Піна, Прыпяць, Ступа) і 1 вадасховішча на поўдзень ад Пінска. Усе аб’екты былі cфатаграфаваны. Гл. адпаведную катэгорыю ў Вікісховішчы. Дададзены ў Вікіпедыю артыкул: Горнава (вадасховішча). --Da voli (размовы) 10:52, 1 мая 2018 (MSK) Чыгуначныя станцыі Маладзечанскага кірунку — 2 снежня 2017 года![]() Аднадзённая суботняя паездка электрацягніком з Мінску ў бок Маладзечна з выхадам на найбольш цікавых чыгуначных станцыях і прыпыначных пунктах з мэтай знаёмства з мясцовымі славутасцямі, інфраструктурай Беларускай чыгункі і іх фатаграфавання. Папярэдні пералік станцый і прыпыначных пунктаў, якія разглядаліся для ўключэння ў віківандроўку: Беларусь (г. Заслаўе), Вязынка (філіял літаратурнага музея Янкі Купалы), Аляхновічы (аг. Аляхновічы), Уша (в. Краснае), Маладзечна. Маршрут: Мінск — Вязынка — Уша — Маладзечна — Мінск. Умовы ўдзелуУсе выдаткі аплочваюцца ўдзельнікамі віківандроўкі самастойна. Удзельнікі вандроўкі
ВынікіУ вандроўцы прынялі ўдзел 3 удзельнікі з Мінска. Была сфатаграфавана вялікая колькасць аб’ектаў у Маладзечне, Вязынцы і Красным, а таксама інфраструктура і рэйкавы рухомы склад Беларускай чыгункі. Плануецца палепшыць артыкулы па тэматыцы вандроўкі. Зробленыя фотаздымкі будуць размешчаны ў Вікісховішчы. Вандроўка ў Ветку — 5 лістапада 2017 годаВандроўка арганізуецца з мэтай знаёмства з культурна-гістарычнымі помнікамі горада Веткі. ПраграмаВыезд з Мінску на цягніку Мінск — Гомель увечары ў суботу, 4 лістапада. 5 лістапада з раніцы — выезд ў Ветку, агляд горада і знаёмства з яго славутасцямі, вяртанне ў Гомель і потым — на цягніку ў Мінск. Удзельнікі вандроўкі
ВынікіПершая мэтавая вандроўка паспяхова адбылася (4 ўдзельніка з улікам спачуваючага Сяргея Д., які далучыўся ў Гомелі). ВысновыПадчас сустрэчы прыхільнікаў афлайн-зносін у Вікіпедыі 10.11.2017 прайшло абмеркаванне першай віківандроўкі. Мерапрыемства было прызнана паспяховым. Былі выказаны заўвагі на будучае:
|
Portal di Ensiklopedia Dunia