Краснае (Маладзечанскі раён)
Кра́снае (трансліт.: Krasnaje, руск.: Красное) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Уша. Цэнтр Красненскага сельсавета. Месціцца за 16 км на паўднёвы ўсход ад Маладзечны. Праз Краснае ідзе аўтамабільная дарога Мінск — Маладзечна — Нарач Р28. Чыгуначная станцыя Уша на лініі Мінск — Маладзечна. Краснае — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны. НазваТапонім Краснае ўтварыўся ад адпаведнага прыметніка, сінонімам якога ёсць слова прыгожы[2]. ГісторыяВялікае Княства ЛітоўскаеУпершыню паселішча згадваецца як Краснае Сяло ў 1387 годзе[3]. Старабеларускай мовай: Красное Село[3]. У XV стагоддзі Краснае Сяло згадваецца як уладанне вялікіх князёў літоўскіх. Пазней землі былі аддадзены на выкуп жыхарам, у 1486 годзе Краснае атрымала статус мястэчка[4]. Да 1500 года вялікім князем Аляксандрам Ягелончыкам[5] заснаваны касцёл, з 1503 года ў ім служыў гаспадарскі пісар Адам з Котры. Краснае ўпамінаецца ў 1519 годзе ў час вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1512—1522 гадоў[5]. У канцы XV — 1-й палове XVI стст. Краснае было цэнтрам староства, якое паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гадоў увайшло ў склад Менскага павета Менскага ваяводства. У 1567 годзе ўласнасць казны. У 1708 годзе, за часамі Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў, Краснае было разрабавана і спустошана[5]. Каля 1757 года ўласнасць смаленскага кашталяна Станіслава Бужынскага, пазней яго сына ваяводы менскага Тадэвуша[4]. У 1765 годзе мястэчка Краснае Сяло на 78 двароў, млын, карчма, фальварак, уласнасць казны[5]. У канцы XVIII стагоддзя мястэчка было ва ўласнасці дзяржавы, сяло (таксама Плябанія Краснае Сяло) было ва ўласнасці касцёла[6]. Пад уладай Расійскай імперыі![]() У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Вілейскім павеце. У 1806 годзе быў пабудаваны новы касцёл, які быў закрыты расійскімі ўладамі ў 1830 годзе за ўдзел ксяндзоў у паўстанні. Непадалёк з 1800 года будаваўся другі касцёл, які быў адкрыты ў 1855 годзе. Была драўляная праваслаўная Ільінская царква і 3 могілкавыя капліцы[5]. У 1860 годзе адкрыта народнае вучылішча. У 1868 годзе расійскія ўлады адабралі касцёл у вернікаў і перадалі яго праваслаўнай царкве (месціцца ў Плябані), што стала вынікам рэпрэсій пасля падаўлення паўстання 1863—1864 гадоў[5]. Пасля 1861 года Краснае стала цэнтрам Краснасельскай воласці Вілейскага павета. У 1880 годзе дзейнічалі народнае вучылішча, царква, сінагога, паштовае аддзяленне, хлебазапасны магазін, 2 цагельныя заводы, 2 вапнавыя заводы, піваварны завод, 2 лаўкі, 2 заезныя дамы. Чацвяргамі адбываліся базары, штогод 1 кастрычніка — кірмаш. У 1884—1885 гадах у народным вучылішчы вучыліся 48 хлопчыкаў і 3 дзяўчынкі[7]. У 1889 годзе з бутавага каменю была пабудавана Пакроўская царква. Паводле перапісу 1897 года дзейнічала царква, 2 малітоўныя дамы, народнае вучылішча, паштовае аддзяленне, фельчарскі пункт, хлебазапасны магазін, 21 лаўка, 7 корчмаў, казённая вінная лаўка. Адна вуліца цягнулася ўздоўж ракі Уша на вярсту, другая — перасякала раку і злучала мястэчка з чыгуначнай станцыяй Уша[5]. У 1899 годзе адкрыта царкоўна-прыходская школа. У 1912 годзе ў цэнтры мястэчка з чырвонай цэглы быў збудаваны касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі[5].
Найноўшы часЗ канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў і з кастрычніка 1920 года пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года Краснае адышло да Польшчы, цэнтр гміны Маладзечанскага павета Віленскага ваяводства. У мястэчку базавалася гарнізонная сядзіба батальёна Корпуса аховы памежжа «Краснае». У беларускай гістарыяграфіі землі вядомыя як Заходняя Беларусь. Паводле перапісу 1925 года быў таксама аднайменны фальварак на 1 двор.
У другой палове верасня 1939 года Краснае занята Чырвонай Арміяй, з 14 лістапада 1939 года ў складзе Беларускай ССР. У 1940 годзе нададзены статус пасёлка гарадскога тыпу. З 12 кастрычніка 1940 года ва Уланаўшчынскім сельсавеце Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці. ![]() У Другую сусветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 4 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. Было створана гета, 5 сакавіка 1943 года расстраляны 2 тысячы жыхароў і 800 ваеннапалонных[7]. За час вайны было спалена 165 двароў, 25 жыхароў вывезены на прымусовыя работы ў Германію[7]. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. У 1949 годзе створаны калгас «Чырвоны Маяк». З 16 ліпеня 1954 года — вёска[8]. З 20 студзеня 1960 года ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. 12 студзеня 1966 года да Краснага быў далучаны пасёлак Маладзечанскага лясгаса (5 двароў, 14 жыхароў). Насельніцтва
Інфраструктура і эканомікаНа 2011 год працавалі клуб, дзіцячы сад, аддзяленне сувязі, сярэдняя школа, кансервавы завод, льнозавод, вытворчыя ўчасткі Мінскага завода «Белпласт»[5]. Славутасці
Вядомыя асобы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia