Вікіпедыя:Праект:Конкурс артыкулаў на тэму “Гуманітарныя навукі. Персаналіі”Агульныя ўмовы конкурсаГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» абвяшчае правядзенне конкурса артыкулаў на агульную тэму «Гуманітарныя навукі. Персаналіі». Мэтаю конкурса ёсць павелічэнне колькасці і змястоўнасці артыкулаў у беларускай Вікіпедыі, далучэнне да яе новых рэдактараў. Тэмы конкурса
а таксама
Удзельнікі і журыУдзельнікам конкурса можа быць любы карыстальнік беларускай Вікіпедыі; кожны ўдзельнік можа даслаць на конкурс любую колькасць артыкулаў. Члены журы:
Крытэрыі ўдзелу ў конкурсеКожны ўдзельнік Беларускай Вікіпедыі можа даслаць на конкурс адвольную колькасць артыкулаў або груп артыкулаў. У конкурсе могуць браць удзел новаствораныя артыкулы памерам не меней за 15 кілабайт або групы артыкулаў, аб’яднаныя агульнай тэматыкай, дзе агульны памер артыкулаў не меней за 20 кілабайт. У выпадку дасылання на конкурс групы артыкулаў аргкамітэт раіць ствараць асобную абагульняючую старонку, дзе размешчаны спіс артыкулаў гэтай групы, для стварэння спасылкі конкурснага артыкула. Артыкулы, датычныя дакладных, а таксама наступных натуральных навук: фізіка, хімія, біялогія, медыцынскія навукі, - удзел у конкурсе не бяруць. У выпадку дасылання на конкурс не новастворанага, а палепшанага артыкула памер яго мае быць павялічаны як найменей на 50% у параўнанні з такім на момант апошняга рэдагавання да пачатку конкурса. У выпадку паляпшэння артыкула, які існаваў да пачатку конкурса, суадносіны яго канчатковага і пачатковага памераў вылічваюца для версіі артыкула, апошняй перад пачаткам конкурса (гл. Рэгламент). Крытэрыі ацэньвання артыкулаўПершасна аднясенне артыкула да канкрэтнай катэгорыі выконвае яго аўтар; журы конкурсу можа параіць аўтару памяняць катэгорыю або аднесці артыкул да іншай катэгорыі самастойна, калі такое рашэнне падтрымаюць не менш за дваіх членаў журы. Ацэньванне артыкулаў ажыццяўляецца паводле адзнак за інфармацыйнае напаўненне і за афармленне. Пры выстаўленні ацэнкі за інфармацыйнае напаўненне журы кіруецца такімі крытэрыямі:
Пры выстаўленні ацэнкі за афармленне журы кіруецца такімі крытэрыямі:
Дадатковы бал налічваецца за: унікальнасць артыкула (даецца за артыкул, створаны “з нуля”). Кожны з пунктаў ацэньваецца па трохбальнай сістэме (0 - 1 - 2). Канчатковы бал ёсць сумай балаў, атрыманых канкурсантам па ўсіх пунктах. Прызы
РэгламентТэрмін падачы канчатковага варыянта артыкула на конкурс: з 00:00 1 сакавіка 2015 г. да 00:00 15 чэрвеня 2015 г. Ацэньванне артыкулаў суддзямі пачынаецца з 00:00 15 чэрвеня 2015 г. і трывае два тыдні, да заканчэння конкурса ў 00:00 1 ліпеня 2015 г. па беларускім часе. Абвяшчэнне пераможцаў адбудзецца на працягу трох дзён пасля заканчэння конкурса. Аўтары артыкулаў могуць дасылаць свае артыкулы для абмеркавання калі заўгодна на працягу перыяда напісання . Беручы пад увагу выказаныя парады, аўтар можа мяняць змест артыкула на працягу ўсяго часу да пачатку судзейскага ацэньвання. У абмеркаванні артыкула можа браць удзел любы карыстальнік беларускай Вікіпедыі. Кожны ўдзельнік можа звярнуцца па дапамогу ў афармленні свайго артыкула да Ігара Барысавіча Цярэшчанкі ў яго размовах. Парады аўтарам і заўвагі, выказаныя экспертам у перыяд да пачатку судзейскага ацэньвання, а таксама ступень, да якой аўтар артыкулу ўзяў іх да ўвагі, не накладаюць на суддзяў ніякіх абавязкаў пры ацэньванні артыкула. Судзейскае ацэньванне ажыццяўляецца паводле тэкста версіі артыкула, апошняй перад пачаткам перыяду ацэньвання і адрэдагаванай аўтарам, які прапанаваў яе на конкурс. На пачатку напісання конкурснага артыкула яго аўтар мусіць дадаць свой артыкул (артыкулы) да раздзелу абмеркавання напрыканцы гэтай старонкі, а таксама шаблон на старонку размоў свайго артыкулу. Артыкулы, не дададзеныя на старонку конкурса да пачатку судзейскага ацэньвання, удзелу ў конкурсе не бяруць. Парады ўдзельнікамАргкамітэт раіць удзельнікам конкурсу перад напісаннем артыкулаў азнаёміцца з раздзеламі «Даведка:Змест», «Вікіпедыя:Як ствараць артыкул», «Вікіпедыя:Як правіць артыкул» і «Вікіпедыя:Вікіфарматаванне». Нагадваем, што па дапамогу ў пытаннях афармлення артыкула можна звяртацца на старонку конкурсу (у абмеркаванні артыкулаў). Новым удзельнікам, якія яшчэ не маюць досведу напісання артыкулаў у Вікіпедыі, аргкамітэт раіць на працягу часу, які застаўся да пачатку конкурсу, зарэгістравацца ў беларускай Вікіпедыі ды працаваць над конкурсным артыкулам (артыкуламі) ў раздзеле «Размовы» старонкі ўдзельніка або на падстаронцы старонкі ўдзельніка. Такім чынам з'яўляецца магчымасць набыцця досведу ў выкарыстанні вікіразметкі без размяшчэння тэксту ў асноўную прастору артыкулаў, г. зн., артыкул не набывае статусу «палепшанага». У асноўную прастору артыкулаў тэкст можа быць перанесены пасля пачатку конкурсу. Да артыкулаў, якія падаюцца на ўдзел у конкурсе, просім дававаць на старонку размоў пра яго наступны шаблон: {{ТБМ|удзельнік = }} У полі «удзельнік» трэба запісаць імя свайго акаўнта ў Вікіпедыі, напрыклад «удзельнік = Shao». Артыкулы, якія бяруць удзел у конкурсеArtificial123
Rapuha89StamsungMaksim Fomich
|
Portal di Ensiklopedia Dunia