Вікіпедыя:СкарачэннеСкарачэнне ў прасторы «Вікіпедыя» — гэта спецыяльнае перанакіраванне са скарочанай лёгка запамянальнай назвы да пэўнага артыкула праекта. Плюс гэтых скарачэнняў у тым, што імі можна лёгка скарыстацца на любой старонцы ў Вікіпэдыі, не гледзячы, як пішацца поўная назва таго ці іншага артыкула. Звычайна, сваё скарачэнне (ці нават некалькі) маюць правілы і розныя пагадненні ў Вікіпедыі. Прыклады: Як карыстацца скарачэннямі?Скарачэнне можна ўвесці ў поле пошуку і адразу перайсці да праекта. Напрыклад, калі ўвесці туды ВП:Ф і націснуць Старонка, то вы хутка трапіце на Вікіпедыя:Форум, дзе можаце абмеркаваць розныя пытанні, якія тычацца Вікіпедыі. Спасылацца праз скарачэнні можна і ў URL. Напрыклад, адрас гэтай старонкі — http://be.wikipedia.org/wiki/Вікіпедыя:Скарачэнне, і калі замяніць Вікіпедыя:Скарачэнне на ВП:СК, то вы патрапіце сюды ж. Скарачэнні прынята трымаць у выглядзе вялікіх літар. Калі карыстацца полем пошуку, розніцы няма — вп:ф і ВП:Ф перанакіруюць вас аднолькава. Калі праз URL, рэгістр літар улічваецца.
ЧытэльнасцьСкарачэннямі часта карыстаюцца замест доўгіх спасылак, напрыклад, (не «я адказаў на [[Вікіпедыя:Форум]]», а «я адказаў у [[ВП:Ф]]»). Некаторыя рэдактары нават могуць адказаць, пра што тая ці іншая спасылка, зірнуўшы на яе. Іншыя ж апыняюцца «за бортам» дыскусій, якія складаюцца з гэткага жаргону. Таму, каб не выклікаць непаразумення ў недасведчаных карыстальнікаў, рабіце скарачэнні спасылкамі, а не простым тэкстам. Адмысловы шаблонДля пазначэння скарачэнняў на старонцы ёсць адпаведны шаблон {{shortcut}}. У параметрах — назвы скарачэнняў. Прыклад: Таксама ёсць шаблон {{template shortcut}}, які мае падобнае прызначэнне. |
Portal di Ensiklopedia Dunia