На гэтай старонцы сабраны некаторыя спісы тэрміналогіі і рэсурсаў для якаснага перакладу на беларускую мову.
Асноўныя інтэрнэт-крыніцы
- Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі 2008-га года (нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 лістапада 2016.
- Праект «Беларускі N-корпус» — галоўны корпус беларускай мовы. Таксама на сайце ёсць граматычная база і інструменты праверкі правапісу (На дадзены момант сервіс закрыты).
- CLDR — Актуальныя назвы розных адзінак вымярэння, краін, рэгіёнаў, моў (з улікам змяненняў 2008 г.).
- ГКНП 13-018-2013 — Даведнік назваў дзяржаў і тэрыторый свету, іх сталіц і цэнтраў на рускай, беларускай і англійскай мовах.
- Праект Verbum — тут сабраны некаторыя тлумачальныя слоўнікі, англ-бел слоўнікі (лепей арыентавацца на слоўнік Сушы), польск-бел слоўнік Волкава, а таксама этымалагічны слоўнік.
- Праект Skarnik — тут ёсць добры пошук па ТСБМ, а таксама свой рус-бел/бел-рус слоўнік (рэдка, але бываюць памылкі!).
- Праверка правапісу на праекце Starnik — частка праекта ад стваральніка Skarnik для праверкі арфаграфіі.
- Праект Slounik.org — тут сабраны шматлікія акадэмічныя і неакадэмічныя слоўнікі. Раім карыстацца з увагай да таго, у якім слоўніку падаецца тая ці іншая інфармацыя.
- Слоўнікі на сайце праекта «Беларуская палічка» — многія акадэмічныя і неакадэмічныя слоўнікі можна знайсці тут. Карыстайцеся ўважліва і разборліва.
Некаторыя правілы, якія датычацца Вікіпедыі
- Усе прыстаўкі «wiki-» (wikiset, wikidata etc) перакладаюцца без злучка (вікінабор, вікіданыя і г.д.).
- Ва ўстойлівых спалучэннях з асобным словам «wiki» пішацца злучок (wiki farm — вікі-гаспадарка).
Тэхнічная і ІТ тэрміналогія
Пераклады з англійскай
Асноўным арыенцірам у англа-беларускай тэхнічнай тэрміналогіі сёння з’яўляецца агульны гласарый кампаній Google, Samsung і Microsoft. Таксама гэтай тэрміналогіяй натхняліся перакладчыкі Telegram.
Для таго, каб беларускамоўнае лічбавае асяроддзе было інтуітыўным, зручным для карыстальнікаў і ўстойлівым, усе перакладчыкі павінны імкнуцца да кансэнсусу і ў сваёй працы прытрымлівацца акадэмічнасці перакладаў, а таксама тэхнічнай якасці для захавання правільнай працы і адлюстравання інтэрфейсаў на беларускай мове.
Гэтыя ж прынцыпы павінны выконвацца і ў супольнасці беларускай Вікіпедыі пры напісанні і перакладзе інтэрфейсу і артыкулаў.
Напісанне ўсіх звычайных тэкстаў, у адрозненні ад перакладу і напісання тэхнічных радкоў і сцэнарыяў, можа рабіцца ў больш адвольнай форме ў рамках акадэмічнага правапісу з захаваннем агульнай тэрміналогіі для яснасці.
Асноўныя крыніцы для праверкі беларускай тэхнічнай і ІТ тэрміналогіі:
- Частка тэрміналогіі з гласарыяў Google, Samsung і Microsoft можна знайсці ў табліцы. Таксама тэрміны (больш за 5300 тэрмінаў) з гэтай табліцы, а таксама іншыя можна знайсці тут[1]. Інфармацыя для табліцы ніжэй узята з апошняй табліцы.
- Шырокай, але вельмі састарэлай версіяй гласарыя можна карыстацца тут[2] (некаторыя тэрміны неактуальны, будзьце ўважлівымі).
- Пераклады Telegram на беларускую даступны праз пошук на партале перакладчыкаў Telegram.
Ніжэй сабрана толькі частка той тэрміналогіі, якая ўсталявалася ў супольнасці акадэмікаў і прафесійных перакладчыкаў, і якая часта няправільна падаецца ў беларускай Вікіпедыі і павінна быць па магчымасці выпраўлена:
Табліца тэрмінаў АНГЛ-БЕЛ
Арыгінал на англійскай |
Беларускі пераклад |
Як не перакладаць |
Тлумачэнне і спасылкі
|
account |
уліковы запіс |
конт, конта, рахунак і іншае |
Google (A set of attributes that define a user’s access to a given service or application.), Samsung, MS, Telegram і інш.
|
application |
праграма |
прыкладанне, дадатак, прыстасаванне, аплікацыя і г.д. |
Google (A set of instructions that a computer or device uses to perform a specific task, such as word processing, accounting, or data management. An application program used on computers and electronic devices.), Samsung, MS, Telegram і інш. Скарачэнне ад «application program».
|
browser |
браўзер |
браўзар |
Google (Name of a default mobile app. This is a web browser that allows the user to visit and navigate websites.), Samsung, MS, Telegram і інш.
|
click |
націскаць, націснуць, націсніце; націсканне |
пстрык; пстрыкнуць, шчаўчок, клік |
MS, Google, Samsung — націсканне;
Google — націснуць
|
configure |
канфігураваць |
настройваць |
MS, Samsung
|
configuration |
канфігурацыя |
настройка |
MS, Samsung
|
configured |
сканфігураваны |
настроены |
Telegram, вытворнае ад канфігураваць
|
data |
даныя; перадача даных |
данні, дадзеныя |
Google — даныя (A representation of facts, concepts or instructions in a formalized manner, suitable for communication, interpretation or processing.), перадача даных (Short for data transfer as opposed to voice communication.); Samsung, Telegram і інш. — даныя
Калі маецца на ўвазе information, можна «звесткі». Гл. Таксама артыкул Даныя.
|
default |
стандартны; прадвызначаны |
перадвызначаны, па змаўчанні, па змоўчанні |
Google — стандартны (Related to a value that is automatically used by a program when the user does not specify an alternative. Default values are built into a program when a value or option must be assumed for the program to function.);
Samsung — стандартны; перадвызначаны;
Telegram — прадвызначана (у слоўніках няма літары Е ў пачатку! У Samsung і Google нібы нейкая старая памылка ў гласарыях)
Standart ≠ default, таму рэкамендуецца ўжываць толькі «прадвызначаны»
|
device |
прылада |
|
Samsung, Google, MS, Telegram і інш.
|
edit |
рэдагаваць; ! праўка, рэдакцыя |
|
"Google — змяніць, рэдагаваць (To make a change to an existing file or document.)
Samsung, Telegram — рэдагаваць;
Wikipedia — заўсёды было правіць; праўка. Гл. ТСБМ «правіць» у зн. 5, 6 і 7 — азначае, што правіць можна толькі памылкі і любое рэдагаванне — гэта выпраўленне памылак, што даволі суб’ектыўна і не заўсёды мае дачыненне да справы. Тое ж дапаўненне інфармацыяй не заўсёды можна назваць выпраўленнем памылкі а некаторыя рэдагаванні і ўвогуле шкодныя. Для назоўніка няма яўнага кансэнсусу, але нібыта рэдакцыя таксама больш пасуе па сэнсе. Таксама, гл. ТСБМ.
|
engine |
рухавік |
рухавічок |
MS — сістэма, рухавік
|
image |
відарыс |
выява |
Google (A digital photograph), Samsung. Гл. тлумачальныя слоўнікі.
|
settings |
налады |
наладкі, настройкі |
Samsung (UI name), Google (A configuration parameter or element that controls the behavior of a service, application, feature, function, or a run-time environment.), Telegram і інш.
Настройваць можна толькі музычныя інструменты, бо толькі ў іх ёсць строй (+ у твораў і чагосьці, размешчанага ў адну лінію).
|
set |
задаць |
настроіць |
Samsung, Telegram і інш.;
Google — націснуць
|
preferences |
параметры |
наладкі, настройкі, налады |
Samsung, Google, MS, Telegram і інш.
|
options |
параметры |
наладкі, настройкі, налады |
Samsung, Google, MS, Telegram і інш.
|
testing |
тэсціраванне |
тэставанне |
Samsung, Google, MS, Telegram і інш. А таксама ТСБЛМ, Крапіва, РБМФТТ
|
tool |
інструмент |
прылада |
Samsung, Google, MS, Telegram і інш. Больш шырокі тэрмін, чым «прылада». Падзяляецца, каб пазбягаць неадназначнасці.
|
redirect |
перанакіроўваць |
|
Samsung, Google, Telegram і інш.
|
user |
карыстальнік (любы), удзельнік (зарэгістраваны) |
|
Samsung, Google, MS, Telegram і інш. — карыстальнік
тэрмін «удзельнік» склаўся гістарычна, хутчэй за ўсё пад уплывам рускай Вікіпедыі. Закранае прасторы назваў Вікіпедыі, таму замена тэрміна можа выклікаць сур’ёзныя тэхнічныя збоі ў Праекце. Ёсць кансэнсус на тым, што так мы называем менавіта зарэгістраваных карыстальнікаў), карыстальнік (гіперонім для ўсіх людзей, якія так ці інакш сутыкаюцца з Вікі і неабавязкова рэгіструюцца ў ёй. У выпадку зарэгістраванага карыстальніка, перавага аддаецца тэрміну «удзельнік». Гл. таксама Вікіпедыя:Архіў_запытаў_на_перайменаванне/2022.
|
Некаторыя іншыя пераклады з рускай
Некаторыя патрэбныя словы, якія шырока ўжываюцца ў рускім тэксце, але якія цяжка знайсці ў распаўсюджаных беларускіх слоўніках, або якія падаюцца там па-рознаму, і якія, з гэтай прычыны, ужываюцца няправільна (націск і г.д.).
Табліца тэрмінаў РУС-БЕЛ
Арыгінал на рускай |
Беларускі пераклад |
Тлумачэнне і спасылкі
|
ведомый |
вядзёны (механізм) |
БелСЭ
|
взвешенный |
завіслы (у вадкасці) |
БелСЭ
|
висячий |
вісу́чы |
БелСЭ
|
дальность |
далёкасць |
БелСЭ
|
дутьевой |
надзімальны |
РБПТС
|
по́рты |
по́рты, множны лік ад порт (націск захоўвае месца) |
БелСЭ 7,173
|
привод |
прыво́д, пры́вад (машыны, механізму) |
БелСЭ, БелЭн — прыво́д; РБПТС — пры́вад
|
разомкнутый |
разамкнёны |
БелСЭ
|
соотношение |
суадносіна |
БелСЭ
|
Літаратура
Гл. таксама
Зноскі
|