Вікіпедыя:Праект:Правапіс

Праект «Правапіс» — вікіпраект, прызначаны для збору інфармацыі пра моўныя правілы і стандарты, якіх прынята трымацца ў беларускай Вікіпедыі, і спасылак на адпаведныя абмеркаванні.

Арфаграфія

Падваенне зычных

Пры перадачы іншамоўных словаў двайныя зычныя звычайна перадаюцца адной літарай. Аднак: палацца[1]

Націск

Двухасноўныя словы

У словах з дзвюма асновамі дадатковы націск (які можа ўплываць на акання і яканне) узнікае, калі другая аснова мае націск не на першым складзе. Калі ж націск у другой частцы, то дадатковы націск, як правіла, не ўзнікае, за шэрагам выключэнняў (напрыклад, польскамоўны[7]).

У прыватнасці, гэтае правіла распаўсюджваецца на такія першыя часткі:

Перадача -й- перад галоснымі

Паводле Правілаў 2008 года для большасці словаў -й- не захоўваецца на пісьме і спалучаецца з наступнай галоснай[10][11].

Вялікая і малая літары

Вялікая літара пішацца і поўных назвах пасад, дзяржаў і падобнага ў афіцыйным ужыванні[12]. У іншых выпадках, калі слова ў назве неўласнае, яно пішацца з малой літары[13][14][15][16][17][18][19][20].

Правапіс у нескладовага

«У» не скарачаецца ў канцы запазычаных слоў на -ум, -ус[21].

Уласныя назвы

Напісанне ўласных назваў, якія афіцыйныя і даюцца згодна з афіцыйнымі крыніцамі, даюцца як у крыніцы, нават у выпадку неадпаведнасці логікі беларускай мовы[22][23].

Лексіка

Словы-сінонімы

Пералік слоў-сінонімаў, дзе абодва літаратурныя і фіксуюцца ў слоўніках (магчыма, з сэнсавымі адценнямі)

  • травень, май[24][25]
  • брамнік, варатар[26]
  • нападнік, нападаючы[27]
  • густата, гушчыня[28]
  • вайсковы, ваенны, воінскі. Усе словы могуць ужывацца ў розных значэннях[29]. Для канкрэтных падряздзяленняў у вікіпедыі прынята пісаць «воінская часць»[30].
  • мучанік, пакутнік. Слова «мучанік» ужываецца для кананізаваных і беатыфікаваных асоб (гл. Катэгорыя:Мучанікі). Слова «пакутнік» можна ўжываць для іншых людзей, якія пакутавалі за веру[31][32].
  • верагоднасць, імавернасць. Абодна словы існуюць у беларускай мове, але маюць розныя значэнні: верагоднасць адпавядае рус. достоверность, імавернасць — рус. вероятность[33]. Ужыванне слова «верагоднасць» у значэнні імавернасці (калі няма дакладнасці, што падзея адбудзецца) — памылка.
  • домік, дамок (і іншыя словы з гэтымі суфіксамі). Абодва варыянты ўжывальныя, аднак «дамок» больш размоўнае, не адпавядае энцыклапедычнаму стылю для архітэктурных помнікаў, таму ў гэтым сэнсе варта ўжываць «домік»[34].
  • сярэднявечча, сярэдневякоўе. Абодва варыянты ўжывальныя, аднак для назваў артыкулаў і катэгорый вырашана ўжываць «сярэдневякоўе», «сярэдневяковы»[35][36][37].
Непажаданыя словы

Словы-паразіты, якія адсутнічаюць у аўтарытэтных слоўніках і для якіх ёсць уласнабеларускія замены.

Непажаданыя словы
Слова Тлумачэнне Альтэрнатывы
котка дыялектызм, не адпавядае энцыклапедычнаму стылю[38] кошка, а лепей кот (калі пра віды)
напрыканцы украінізм, не фіксуецца ў афіцыйных слоўніках[39] У канцы, к канцу, пад канец
аплочваць, аплочаны і пад. корань «плат» ад прасл. *platъ (кавалкі тканіны, імаверна імі вялася аплата), у гэтым месцы не можа быць о этымалагічна.[40] аплачваць, аплачаны і пад.
падвергнуць ужываецца празмерна пад уплывам рускай мовы. Добрыя рэкамендацыі падаюцца ў РБС НАН РБ 10[41]. гл. зноску
Некарэктная лексіка
Непажаданыя словы
Няправільны варыянт Тлумачэнне Правільны варыянт
дзесяцічны, дваічны (пра сістэмы злічэння ў матэматыцы) дзесятковы, двайковы[42]
прадуктыўны (не пра граматыку) лінгвістычны тэрмін[43][44] прадукцыйны, плённы, пладавіты, эфектыўны, карысны
(заслужаны) працаўнік афіцыйная назва ўзнагароды[45] (заслужаны) работнік
старэйшы (пра пасады) «старэйшы» ўжываецца толькі пра ўзрост старшы[30]
упрыгожванне (пра прадмет) толькі ў значэнні дзеяння[46] упрыгажэнне, аздабленне, аздоба
частка (пра ваеннае падряздзяленне) калька з рускай мовы[30] часць
Спрэчная лексіка

Тут падана лексіка, якая абмяркоўвалася раней, але пры пазнейшым спраўджванні аказвалася што лексіка або з’яўляецца нарматыўнай, або прапановы былі недастаткова падмацаваны крыніцамі[47].

Спрэчная лексіка
Слова Тлумачэнне Альтэрнатывы
акторка паланізм[48], які прыжыўся ў беларускай мове і стаў літаратурным. Падаецца нароўні з «актрыса» і «акцёрка». актрыса, акцёрка
паэтка быццам паланізм[48], падаецца як размоўнае[44], аднак ужывальны і пашыраецца ў сучаснай літаратурнай беларускай мове (словаўтварэнне як і ў іншых фемінітываў) паэтэса
выбітны паланізм; ужываецца ў вузкім сэнсе (чалавек, які прабіваецца)[49]. У той жа час слова выбітны не падаецца ў акадэмічных слоўніках, некаторыя аўтары выкарыстоўваюць слова нароўні з «выдатны» выдатны, славуты, незвычайны, выключны, цудоўны
гатэль адсутнічае ў большасці слоўнікаў, аднак ужываецца на практыцы[50]. Літаратурнае слова, сустракаецца нароўні з «гасцініца» і «атэль» у сучасных акадэмічных выданнях гасцініца, атэль
Няправільнае ўжыванне літаратурных слоў

Наступныя літаратурныя словы часта ўжываюцца нелітаратурна, часта пад уплывам моўнай інтэрферэнцыі.

Няправільнае ўжыванне літаратурных слоў
Слова Тлумачэнне Альтэрнатывы
сыход пад уплывам рускага «уход» часта ўжываецца ў неадпаведным сэнсе. Бліжэй да рускага «нисхождение» у вельмі вузкім значэнні. Перакладаецца ў залежнасці ад кантэксту. адыход, адыходжанне (незак.), выхад, пакіданне, знікненне, уцёкі, зыход, догляд
сысці, сыходзіць ужываецца паўсюдна пад уплывам рускага «уйти», якому ў беларускай няма аднаго адпаменіка і трэба перакладаць у залежнасці ад кантэксту. Слова бліжэйшае да рус. «сойти» [51]. пайсці, ісці, выйсці, адысці, зыходзіць, уцячы, адыходзіцца, перастаць быць …, пакінуць і інш.

Марфалогія

Канчатак (-а / -у) у родным склоне назоўнікаў мужчынскага роду

З -а пішуцца:

  • алфавіта[52][53]
  • раёна
  • сельсавета
  • павета

З -у пішуцца:

  • патрыярхату[54]

Некаторыя словы могуць мець розныя канчаткі ў залежнасці ад сэнсу. Уласныя назвы пры скланенні маюць канчатак -а/-я, нават калі супадаюць з няўласнымі[55].

Канчатак назоўнікаў множнага ліку ў родным склоне

Дапушчальны як нулявы канчатак, так і канчатак -аў. У назвах артыкулаў і катэгорый прынята ўжываць канчатак -аў: Філіпінаў, Баранавічаў[56].

Скланенне назоўнікаў мужчынскага роду на -а / -я

Назоўнікі мужчынскага роду на -а / -я (тата, дзядуля) звычайна скланяюцца як і іншыя назоўнікі мужчынскага роду (у творным склона -ам, а не -ай): татам, дзядулем. Гэта ж адносіцца і да ўласных назваў, прозвішчаў: Баракам Абамам[57].

Суфікс -ір- дзеясловаў

У беларускай мове дапушчальна як ставіць суфікс у пэўных словах, так і адмаўляцца ад яго. Аднак, суфікс мусіць ужывацца, калі слова без яго будзе мець ужо іншы сэнс.

У беларускай Вікіпедыі для назваў артыкулаў і катэгорый вызначаны наступныя варыянты:

  • іміграваць (а не імігрыраваць)[58]

Пунктуацыя

У лідзе альтэрнатыўная назва, пададзеная пасля злучніка «або», аддзяляецца коскай: «БССР, або Беларусь» (няправільна «БССР або Беларусь»)[59].

Спалучэнне «да н.э.» ужываецца ў беларускай вікіпедыі без прабела паміж «н.» і «э.»[60].

Сінтаксіс

Ужыванне давальнага або меснага склонаў з прыназоўнікам «па»

Прыназоўнік «па» можа ўжывацца з давальным або месным склонамі. Ужыванне з месным склонам апошнім часам набывае папулярнасць і лічыцца дапушчальным[61][62][63][64][65]. Аднак, пры адсутнасці крыніц на ўжыванне меснага склону для канкрэтнай назвы варта арыентавацца на напісанне ў аўтарытэтных крыніцах з гэтай назвай[66].

Дапасаванне прыназоўнікаў

Дапасаванне прыназоўнікаў
Няправільны варыянт Тлумачэнне Правільны варыянт
Ажаніцца на калька з рускай мовы (жениться на) Ажаніцца з[67][68][69]
У 50 км да захаду ад Мінска калька з рускай мовы (в 50 км к западу от Минска) За 50 км на захад ад Мінска[70]

Правапіс імён і прозвішчаў

Прозвішчы не перакладаюцца і даюцца так, як у аўтарытэтных крыніцах, або транслітарацыяй; напрыклад, можа быць прозвішча як Мікалаеў, так і Нікалаеў[71]. Аканне ў прозвішчах (у тым ліку ў фіналях -эль, -эр) адбываецца толькі для прозвішчаў славянскага паходжання (будзе Плятэр[72], Ландэр).

Імёны беларусаў, дзе ёсць розныя формы, звычайна ўжываюцца ў больш беларускім варыянце (так звычайна даецца ў БелЭн і іншых аўтарытэтных крыніцах):

Для некаторых імён звачайна выкарыстоўваецца адзін варыянт, аднак у назвах артыкулаў можа ўжывацца «народнае» імя, пад якім чалавек атрымаў вядомасць, напрыклад: Дзмітрый — Зміцер[75]

Ужыванне розных варыянтаў імя па бацьку (Васільевіч/Васілевіч, Яўгеньевіч/Яўгенавіч) не мае кансэнсусу[76][77][78][79].

Варыянты напісання імён і прозвішчаў у іншых мовах:

Для нерускіх народаў варта аддаваць перавагу нацыянальнаму напісанню імёнаў і прозвішчаў, а не русіфікаванаму: Імантс Зіеданіс[102], Марытэ Мельнікайтэ[103]. Таксама для народаў былога СССР не ўжываюцца імёны па бацьку ў назвах артыкулаў, якія маглі мець месца ў савецкія часы[104].

Практычныя транскрыпцыі

Практычныя транскрыпцыі — зборы правіл, якія рэгламентуюць перадачу ўласных назваў (як правіла, геаграфічных) з іншай мовы на беларускую. Такія зборы могуць быць як афіцыйна зацверджанымі дакументамі, так і прапановамі канкрэтных вучоных, або нават вікіпедыстаў.

Афіцыйныя транскрыпцыі, зацверджаныя Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Рэспублікі Беларусь. Ужываюцца для перадачы геаграфічных назваў пэўных краін на беларускую мову.

Згодна з кансэнсусам супольнасці[крыніца?][105], гэтыя дакументы маюць найвышэйшы прыярытэт пры вызначэнні геаграфічных назваў (вышэй за энцыклапедыі і слоўнікі). Пэўныя выключэнні з прынцыпу транслітарацыі магчымыя ў адпаведнасці з гэтымі дакументамі для канкрэтных традыцыйных назваў[106]. Для Украіны такімі лічацца:

  • Назвы абласных цэнтраў, вядомыя з савецкіх часоў
  • Назвы даўніх паселішчаў, якія ўваходзілі ў склад Вялікага Княства Літоўскага[107][108]

Пры адсутнасці акадэмічных крыніц прынцыпы ТКП могуць распаўсюджвацца на імёны і прозвішчы[109] (Пятрас Вайціекунас[110]), аднак пры наяўнасці такіх крыніц (энцыклапедый, даведнікаў) варта аддаваць перавагу ім (Войцех Ярузельскі[111], Ежы Бузек[112], Яраслаў Качыньскі[113])

Транскрыпцыі, распрацаваныя вучонымі або вікіпедыстамі

Гэтыя транскрыпцыі саступаюць ў аўтарытэтнасці энцыклапедыям і СМІ, арыентавацца на іх варта, калі на назву няма ніякіх іншых беларускамоўных крыніц.

Абмеркаванні для іншых моў

Тэматычныя крыніцы

Беларускамоўныя крыніцы, прысвечаныя пэўнай тэматыцы, могуць ужываць спецыфічныя словы і напісанні на беларускай мове, і нават наўпрост яўна парушаць Правілы 2008 года. Ужываць такія крыніцы варта з асцярожнасцю.

  • У слове (з адной асновай і адсутнасцю інтанацыйна вылучаных частак) можна быць толькі адна літара «о» і пад націскам[117][118].
  • Рэлігійныя крыніцы часта даюць свае назвы вялікімі літарамі, але ў большасці выпадкаў гэта не абгрунтавана правіламі мовы[19]

Гл. таксама

Зноскі

  1. Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2021#Палацца → Палаца
  2. Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2019#Катэгорыя:Порты → Катэгорыя:Парты
  3. Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2021#Староста
  4. Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2022#Катэгорыя:Фільмы-баявікі → Катэгорыя:Фільмы-баевікі
  5. Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2022#Катэгорыя:Валадарскія рады → Катэгорыя:Валадарскія роды
  6. Вікіпедыя:Форум/2018#СтанкОвы/СтанкАвы
  7. Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2018#Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі і Катэгорыя:Польскамоўныя паэты
  8. Вікіпедыя:Форум/2016#Двухасноўныя словы з "велік-/вялік-"
  9. Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2017#Катэгорыя:Бронетэхніка → Катэгорыя:Бранятэхніка
  10. Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2017#Майя → Мая
  11. Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2012—2015#Нусмір Файіч
  12. Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2021#Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнай рады Украіны → Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны і ўсе падкатэгорыі адпаведна
  13. Вікіпедыя:Форум/Архіў/2012-май-2013-май#Тытулы
  14. Вікіпедыя:Форум/2015#Расійская імперыя - Расійская Імперыя
  15. Размовы:Спіс прэзідэнтаў ЗША
  16. Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2018#Летні Амфітэатр -> Летні амфітэатр (Віцебск)
  17. Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2021#Усходнія Каталіцкія Цэрквы → Усходнія каталіцкія цэрквы
  18. Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2021#Канстанцкі сабор → Канстанцкі Сабор
  19. а б Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2021#Вялікія літары ў назвах рэлігійных устаноў
  20. Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2022#Карты Таро → Карты таро
  21. Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2020#Уладзімір Аляксандравіч Баўм → Уладзімір Аляксандравіч Баум
  22. Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2019#Прыёрбанк → Пріорбанк
  23. Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2022#Зялёналужская вуліца (Мінск) → Зеленалужская вуліца (Мінск)
  24. Размовы з удзельнікам:Artsiom91/2013—2017#Травень
  25. Вікіпедыя:Запыты да адміністратараў/2018—2019#Удзельнік:Севастополец
  26. Вікіпедыя:Форум/2018#Брамнік / варатар
  27. Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2016#Нападаючы, футбол
  28. Вікіпедыя:Форум/Архіў/2012-май-2013-май#Густата — гушчыня
  29. Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2018#Катэгорыя:Воінскія рытуалы → Катэгорыя:Вайсковыя рытуалы
  30. а б в Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2017#Войскі / вайсковы / ваенны
  31. Вікіпедыя:Форум/2015#Пра пакутнікаў і мучанікаў у Цэрквах
  32. Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2020#Віленскія мучанікі → Віленскія пакутнікі
  33. Вікіпедыя:Форум/2015#ВЕРАГОДНАСЦЬ і ІМАВЕРНАСЦЬ
  34. Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2017#Домік vs Дамок
  35. Вікіпедыя:Форум/2016#Сярэдневякоўе
  36. Вікіпедыя:Форум/2015#Сярэднявечная або Сярэдневяковая
  37. Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2018#Катэгорыя:Сярэднявечча → Катэгорыя:Сярэдневякоўе
  38. Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2018#Нарвежская лясная котка → Нарвежскі лясны кот
  39. Вікіпедыя:Форум/2015#Пачвара "напрыканцы"
  40. https://verbum.by/esbm/placic
  41. https://verbum.by/rbs10/подвергнуть
  42. Размовы пра Вікіпедыю:Супольнасць/Архіў/2008-2009#Сістэмы злічэння
  43. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (бел.) / пад. рэд. І. Л. Капылова. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016. — С. 212. — 968 с. — ISBN 978-985-11-0937-7.
  44. а б Тлумачальны слоўнік беларускай мовы
  45. Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2017#Заслужаны працаўнік... → Заслужаны работнік...
  46. Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2017#Катэгорыя:Упрыгожванні → Катэгорыя:Упрыгажэнні
  47. Размовы пра Вікіпедыю:Праект:Правапіс#Кансэнсус
  48. а б Вікіпедыя:Форум/2011-студзень-красавік#Паэтэса, актрыса, сцюардэса, прынцэса
  49. Вікіпедыя:Форум/Архіў/2012-май-2013-май#Выдатны / выбітны
  50. Вікіпедыя:Форум/2015#Да слова «гатэль»
  51. https://verbum.by/tsbm/sysci
  52. Вікіпедыя:Заданні для ботаў/Архіў/2010—2018#Катэгорыі "... паводле алфавіта"
  53. Вікіпедыя:Форум/2014#Катэгорыі паводле алфавітА
  54. Размовы з удзельнікам:Artsiom91/2019#Патрыярхат
  55. Размовы з удзельнікам:Artsiom91/2021#"Рубін"
  56. Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2018#Катэгорыя:Геаграфія Філіпінаў → Катэгорыя:Геаграфія Філіпін
  57. Вікіпедыя:Форум/2013#Чарговы арфаграфічны лікбез
  58. Вікіпедыя:Архіў запытаў на аб’яднанне/2017#Імігрыравалі vs Імігравалі
  59. Вікіпедыя:Форум/2014#Пунктуацыя
  60. Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2017#Да н.э. → Да н. э.
  61. Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2012—2015#Чэмпіянат свету па футболу 2006
  62. Вікіпедыя:Форум/2014#Па футболе/па футболу
  63. Вікіпедыя:Форум/2015#Пра Месны склон. Да тэмы пра "па снукеру/па снукеры"
  64. а б Вікіпедыя:Форум/2015#Анджэй, па футболе і Дубашчыт
  65. Вікіпедыя:Форум/2015#Па снукеры/у
  66. Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2019#451 градус па Фарэнгейту → 451 градус па Фарэнгейце
  67. Вікіпедыя:Форум/2013#Ажаніліся
  68. Вікіпедыя:Форум/2019#Ажаніцца
  69. Размовы з удзельнікам:Artsiom91/2022#Ажаніцца на?
  70. Вікіпедыя:Форум/2018#Заліўка НП Казахстана
  71. а б Вікіпедыя:Форум/2016#Забыты Народны мастак
  72. Вікіпедыя:Форум/2015#ПлятАр/ПлятЭр
  73. Вікіпедыя:Форум/2016#Яўген ці Яўгеній
  74. Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2019#Афанасій Андрэевіч Ахрэм → Апанас Андрэевіч Ахрэм
  75. Вікіпедыя:Форум/2015#Пра Змітра
  76. Размовы з удзельнікам:Чаховіч Уладзіслаў/Архіў 2015-2016#Імёны па бацьку
  77. Вікіпедыя:Кандыдаты ў выдатныя_артыкулы/Архіў 2015—2016#Пётр Аркадзьевіч Сталыпін
  78. Вікіпедыя:Форум/2017#Імя па бацьку
  79. Вікіпедыя:Форум/2018#Праблемы імён па бацьку і імён не-беларусаў
  80. а б Вікіпедыя:Форум/2016#Адказ ад Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, на падставе якога створаны шаблон {{НАН-Ё}} для ўжывання ў артыкулах
  81. Вікіпедыя:Форум/2014#Юзэф/Юзаф
  82. Вікіпедыя:Форум/2017#Юзэф - Юзаф
  83. Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2012—2015#Мікалай
  84. Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2012—2015#Павел
  85. Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2012—2015#Анджэй
  86. Вікіпедыя:Форум/2015#Пераносы імёнаў і прозвішчаў польскага паходжання
  87. Вікіпедыя:Форум/2015#Канчатковае вырашэнне пытання з польскімі і іншымі славянскімі імёнамі
  88. Вікіпедыя:Форум/2015#Прапановы па ігнараванні правілаў беларускай мовы
  89. Вікіпедыя:Форум/2015#Адказ з НАН наконт польскіх імёнаў
  90. Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2018#Стэфан Баторый → Стафан Баторый
  91. Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2016#Іаган → Ёган
  92. Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2018#Ёган Вольфганг фон Гётэ → Іаган Вольфганг фон Гётэ
  93. Вікіпедыя:Форум/2011-кастрычнік-снежань#Джузэпе / Джузепэ / Джузэпэ / Джузепе
  94. Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2021#ДжыралАма → ДжырОлама
  95. Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2021#(Джам)Батыста → (Джам)Баціста (італьянскае імя)
  96. Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2012—2015#Нікола
  97. Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2018#Прозвішча Уільямс/Вільямс
  98. Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2021#Доктар Ватсан → Доктар Ўотсан
  99. Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2022#Чарльз → Чарлз
  100. Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2021#Ісак (патрыярх) → Ісаак
  101. Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2021#Цэлестын → Цэлесцін
  102. Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2017#Імант Зіеданіс → Імантс Зіеданіс
  103. Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2016#Марыя Іозаўна Мельнікайтэ → Марыя Мельнікайце
  104. Размовы:Нікалае Цімофці
  105. Вікіпедыя:Форум/2017#Назвы гарадоў Украіны з канструкцыяй -їв
  106. Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2020#Кляшчэле → Кляшчэлі
  107. Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2018#Ніжын → Нежын
  108. Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2018#Астэр → Асцёр (горад)
  109. Вікіпедыя:Форум/2018#Падкажыце, як будзе без памылкі?
  110. Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2017#Пятрас Вайціекунас → Пятрас Вайцекунас
  111. Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2016#Войцех Ярузельскі → Войцех Ярузэльскі
  112. Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2016#Ежы Бузек → Ежы Бузак
  113. Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2016#Яраслаў Качыньскі → Ярослаў Качыньскі
  114. Вікіпедыя:Форум/2011-студзень-красавік#Як пісаць кітайскія імёны
  115. Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2012—2015#Партугальскія (і бразільскія) імёны
  116. Вікіпедыя:Форум/2016#Аб перадачы геаграфічных назваў Казахстана на беларускую мову
  117. Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2020#Ян Боско → Ян Боска
  118. Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2020#Такіпона → Токіпона
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya