Віла Каліба
Віла Каліба (польск.: Willa Koliba) — філіял Татраўскага музея, які знаходзіцца ў горадзе Закапанэ Малапольскага ваяводства, Польшча. Першы будынак закапанскага стылю, які спраектаваў польскі архітэктар і пісьменнік Станіслаў Віткевіч. Знаходзіцца на вуліцы Касцеліска, 18. Будынак уваходзіць у склад турыстычнага маршруту «Шлях драўлянай архітэктуры ». Помнік культуры Малапольскага ваяводства. ГісторыяБудынак быў пабудаваны ў 1893 годзе. Яго назва паходзіць ад дыялектнага гуральскага слова «Koliba», якое азначае пастушы будан. Віла была пабудавана для землеўладальніка Зыгмунта Гнатоўскага, які першапачаткова хацеў пабудаваць простую гуральскую хату, каб размясціць у ёй сваю этнаграфічную калекцыю. Аднак, план будаўніцтва быў зменены Станіславам Віткевічам, які дадаў да будынка асобную заходнюю частку, на першым паверсе якой размясціў гасціную і спальню, а на другім паверсе — яшчэ адну спальню і пакой для прыслугі. У 1901 годзе да будынка была дададзеная яшчэ адна невялікая прыбудова. 2 мая 1983 года будынак быў унесены ў рэестр помнікаў культуры Малапольскага ваяводства пад рэгістрацыйным нумарам А-346[1]. Са снежня 1993 года ў будынку быў арганізаваны Музей закапанскага стылю імя Станіслава Віткевіча, які стаў філіялам Татраўскага музея. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia