Віленскае гетаВіленскае гета (літ.: Vilniaus getas) — адно з яўрэйскіх гета, учыненых нацыстамі на тэрыторыі Літвы ў перыяд Другой сусветнай вайны. За два гады бытнасці, яго насельніцтва, якое складала каля 40 тысяч чалавек, было амаль цалкам знішчана. Толькі некалькім сотням вязняў гета ўдалося выратавацца, уцёкшы ў лясы і далучыўшыся да савецкіх партызанаў ці схаваўшыся ў спагадлівых тубыльцаў. Гісторыя гета22 чэрвеня 1941 года Германія пачала вайну супраць СССР, 24 чэрвеня нямецкія войскі ўступілі ў Вільню. Яўрэям было загадана насіць павязкі на рукаве з жоўтай акантоўкай і літарай J, забаронена хадзіць па цэнтральных вуліцах і па ходніках. Пазней з’явілася забарона на праезд у грамадскім транспарце, наведванне паркаў, пакупак на рынках да 11 гадзін раніцы. Ужо 2 ліпеня ў горад прыбыла айнзатцгрупа A, якая ў цесным узаемадзеянні з літоўскай паліцыяй і мясцовымі актывістамі пачала акцыі па знішчэнні вязняў гета. Грамадзянскія асобы за кожнага злоўленага мужчыну-яўрэя мелі па 10 рублёў. У некалькіх кіламетрах ад Вільні ў лесе каля мястэчка і чыгуначнай станцыі Панярай (Панары) праводзіліся масавыя растрэлы. Да стварэння гета немцы, літоўская паліцыя і актывісты з мясцовага насельніцтва знішчылі каля 30 тысяч жыхароў Вільні яўрэйскага паходжання. 31 жніўня пасля так званай «вялікай правакацыі», калі было абвешчана, што «яўрэі стралялі ў нямецкіх салдат», пачалася арганізацыя гета на тэрыторыі аднаго з кварталаў, у Старым горадзе. Пры гэтым 1—3 верасня да 10 тысяч мясцовых жыхароў яўрэйскага паходжання патрапілі ў Лукішкскую турму, былі вывезены ў Панерай і забітыя. У верасні каля 40 тысяч яўрэяў — жыхароў гораду былі сагнаны ў гета, акружанае платамі з калючага дроту. Было створана два гета: «вялікае» і «малое». У «вялікім» знаходзілася каля 30 тысяч чалавек, у «малым» — каля 10 тысяч. У кастрычніку 1941 года «малое» гета было ліквідавана. З канца 1941 года па верасень 1943 года ў гета знаходзілася каля 15 тысяч вязняў. Віленскае гета было адным з нешматлікіх, дзе акупанты дазволілі «культурнае жыццё». Працавалі тэатр, бібліятэка, школа.[1] Але пры гэтым перыядычна праводзіліся «акцыі» (ням.: Aktionen), падчас якіх знішчаліся жыхары. Да канца верасня 1943 года гета было канчаткова ліквідавана, вязні былі пераведзены ў канцлагеры (Вайвара) ў Эстоніі, расстраляныя ў Панарах ці накіраваны ў лагеры смерці ў Польшчы. Супраціўленне![]() У студзені 1942 года ў гета была створана «Аб’яднаная партызанская арганізацыя» (Fareinikte Partisaner Organizatzie), якую ўзначальвалі Іцхак Вітэнберг, Іосіф Глазман і Аба Коўнер. Яе мэтамі былі абвешчаны арганізацыя масавай самаабароны гета, сабатаж, далучэнне да партызанаў і Чырвонай арміі.[2][3][4] Гэтыя мэты, аднак, не былі дасягнуты, хоць удалося арганізаваць уцёкі ў лес некалькім дзясяткам чалавек[5].
Зноскі
Гл. таксамаСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia