Віленскае таварыства сяброў навук
Віленскае таварыства сяброў навук (Towarzystwo Przyjaciół Nauk w Wilnie) — гістарычнае таварыства, грамадская арганізацыя, якая існавала ў Вільні ў 1907—1940 гадах. Мэты: даследаванне гісторыі, этнаграфіі і культуры Літвы, Беларусі і Польшчы. Выдавецкая і навуковая дзейнасцьЗаснавана па ініцыятыве Альфонса Парчэўскага . Дзейнасць Таварыства была накіравана на развіццё рэгіянальных даследаванняў (вывучэнне гісторыі Літвы з пункту гледжання гісторыі, этнаграфіі, прыроды і статыстыкі) і ў цэлым польскай навукі, літаратуры і мастацтва ў віленскім рэгіёне. Таварыства ў першай палове XX стагоддзя, нароўні з Віленскім універсітэтам, мела вялікае значэнне. Выдаваўся «Rocznik Towarzystwa…» («Штогоднік таварыства…», 1907—1922), «Атэнеум Віленскі » (1923—1939), дзе распавядалася пра мінулае Рэчы Паспалітай, Вялікага Княства Літоўскага, даваліся дакументы, бягучая гістарычная бібліяграфія. Членамі ці членамі-карэспандэнтамі Таварыства з’яўляліся Тадэвуш Чахаўскі, Стэфан Эрэнкройц, Людвік Каланкоўскі, Юзаф Мантвіл, Генрык Няводнічанскі, Эліза Ажэшка, Станіслаў Пігонь, Чэслаў Янкоўскі, Уладзіслаў Захорскі і інш[1][2][3]. ![]() Была сабрана вялікая бібліятэка: там знаходзіліся рукапісы Адама Міцкевіча, Яна Карловіча, Яна Шванскага, этнаграфічныя даследаванні Міхала Федароўскага і Казіміра Французовіча, лісты Францішка Багушэвіча і інш. Цяпер гэта знаходзіцца ў літоўскіх архівах[4]. Пасля 1939 года для Таварыства, як і для многіх іншых польскіх навуковых і культурных устаноў, пачаўся складаны перыяд. Апошні кіраўнік Таварыства прафесар Станіслаў Касцялкоўскі быў арыштаваны ўлетку 1941 года і адпраўлены ў ссылку на Урал. У 1941 годзе, пры нямецкай акупацыі, Таварыства спыніла сваю дзейнасць. Касцялкоўскі, вызвалены пасля пачатку германа-савецкай вайны ў студзені 1942 года, быў эвакуіраваны ў Іран разам з войскам Андэрса[5][6]. Старшыні Таварыства
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia