Уладзіслаў Андэрс
Уладзіслаў Альберт Андэрс (польск.: Władysław Albert Anders; 11 жніўня 1892, Блонне каля Красневіц, Расійская імперыя, цяпер Кутноўскі павет Лодзьскага ваяводства Польшча — 12 мая 1970, Лондан) — генерал броні (генерал-лейтэнант) польскай арміі, польскі ваенны і палітычны дзеяч, камандаваў асобнымі польскімі фарміраваннямі ў час Другой сусветнай вайны (гл. Армія Андэрса (2-гі Польскі корпус)), галоўнакамандуючы польскімі сіламі на Захадзе (1945). БіяграфіяБацька — Альберт Андэрс (1863—1942), адміністратар зямельных уладанняў. Маці — Эльжбета з Таўхертаў (1868—1930). Бацькі хрысцілі Уладзіслава ў евангеліцка-аўгсбургскай царкве ў Ходчу. Уладзіслаў меў трох братоў, якія, як і ён, былі прафесійнымі ваеннымі: Караля (1893—1971), Ежы Эдварда (1896—1977) і Тадэвуша Канстанціна (1902—1995), а таксама старэйшую сястру Яніну (1891—1958). Навучаўся ў варшаўскай рэальнай гімназіі. Пасля на палітэхніцы ў Рызе. З 1913 года ў расійскім войску. Скончыў кавалерыйскую школу афіцэраў рэзерву. Удзельнічаў у 1-й сусветнай вайне, як паручнік драгунаў. Кіраваў швадронам. Быў тройчы паранены. У 1917 годзе скончыў скарочаныя курсы Акадэміі Генеральнага штаба ў Пецярбургу. Браў удзел у фарміраванні аддзелаў 1-га польскага корпусу, якім камандаваў Юзаф Доўбар-Мусніцкі. Пасля капітуляцыі корпусу перад немцамі, вярнуўся дадому і далучыўся да Войска польскага. Шэф штабу Арміі вялікапольскай у вялікапольскім паўстанні 1919 года. Падчас польска-бальшавіцкай вайны 1920 года камандаваў 15-м палком познанскіх уланаў. У кастрычніку 1921 года навучаўся ў Вышэйшай ваеннай Школе (Ecole Superieure de Guerre) у Парыжы. Вярнуўся ў Польшчу ў 1924 годзе і быў прызначаны шэфам штабу Генеральнага Інспектара Кавалерыі. З лістапада 1925 — камендант Варшавы. Пад час майскага перавароту — шэф штаба ўрадавых войск. У 1928—1939 гадах камандзір Крэсовай, а пасля Навагрудскай брыгады кавалерыі, камандзір гарнізона Баранавіч. У склад Навагрудскай брыгады кавалерыі ўваходзілі: 25-ы полк уланаў вялікапольскіх (размяшчаўся ў Пружанах), 26-ы полк уланаў вялікапольскіх (у Баранавічах), 27-ы полк уланаў імя караля Стэфана Баторыя (у Нясвіжы), 4-ы полк стральцоў конных (у Плоцку), 9-ы дывізіён артылерыі коннай. ![]() Сям’я Андэрса займала два пакоі ў цагляным будынку штаба брыгады (захаваўся ў Баранавічах па вуліцы Убарэвіча, 5). Дачка Андэрса — Ганна, так апісвае гэты час:
Андэрс меў у Баранавічах ад’ютанта Браніслава Томчыка, які быў з ім да самага арышту пад Львовам. Падчас вераснёвай кампаніі 1939 года Андэрс спачатку кіраваў Навагрудскай брыгадай кавалерыі ў бітве пад Млавай. Падчас адступлення ад Млавы ён не выканаў распараджэнне пра абарону руху 20-й пяхотнай дывізіі, што было адной з прычын яе разгрому. ![]() Андэрс адмовіўся выканаць распараджэнне генерала Тадэвуша Кутшэбы пра абарону краю Кампіноскай пушчы, абгрунтоўваючы вялікімі стратамі сваёй брыгады. Яго брыгада вяла цяжкія баі супраць нямецкіх войск у раёне Міньска Мазавецкага і Тамашава Любельскага. Пасля некалькіх баявых сутыкненняў брыгада Андэрса накіроўваецца ў бок Львова. 27 верасня 1939 года ў раёне Волі Судкоўскай уступае ў бой адначасова з нямецкімі і савецкімі войскамі. Быў паранены. Прабіваецца ў бок Венгрыі, у раёне вёскі Ластоўкі генерал Андэрс зноў паранены. 29 верасня ў вёсцы Ясёнка Стэціцова ў ваколіцах Самбара ён узяты ў палон савецкім салдатамі.[7] Спачатку генерала Андэрса перавезлі ў Стары Самбар. Потым трымалі ў львоўскім шпіталі, пасля ў вязніцы Львова. 29 лютага 1940 года вывезены ў Маскву ў цэнтральную вязніцу НКУС на Лубянцы. Падчас 22-месячнага зняволення быў на допытах шмат разоў. Адмовіўся ад прапановы службы ў Чырвонай арміі. Пасля пачатку савецка-нямецкай вайны і падпісання пакту Сікорскага-Майскага, 4 жніўня 1941 года Уладзіслава Андэрса вызвалілі з турмы. 10 жніўня 1941 года яму прапанавалі стаць камандзірам Польскай арміі ў СССР. На яго думку, стварэнне Польскай арміі было магчымасцю вывезці з СССР палонных польскіх салдат і афіцэраў. Паміж 24 сакавіком і 3 красавіком 1942 года падчас першай эвакуацыі з сярэднеазіяцкіх рэспублік спачатку ў Краснаводск і далей караблямі ў Іран было вывезена 33 тыс. ваенных і 11 тыс. цывільных асоб. З 11 жніўня па 1 верасня 1942 года падчас другой эвакуацыі з Іран было перавезена 45 тыс. ваенных і 25,5 тыс. цывільных асоб. [8] 12 верасня 1942 года Андэрс быў прызначаны камандзірам Польскай арміі на Усходзе. Створаны ім 2-і польскі корпус, ён камандаваў ім з 19 жніўня 1943 года, у снежні 1943 — студзені 1944 года быў перавезены морам з Блізкага Усходу ў Італію і ў 1944 годзе ўдзельнічаў у італьянскай кампаніі, дзе ключавымі баямі былі бітвы пры Монтэ-Касіна і пры Анконе. З 2 кастрычніка 1944 да 5 мая 1945 года выконваў абавязкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага польскіх сіл. 16 мая 1954 года Андэрс прызначаны Прэзідэнтам Рэспублікі Польшча ў выгнанні Аўгустам Залескім генералам арміі. 4 жніўня 1954 года пасля канфлікту з Залескім быў зняты з пасад. Памёр 12 мая 1970 года ў Лондане, быў пахаваны на Польскіх ваенных могілках у Монтэ-Касіна ў Італіі. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia