Віленскія беларускія настаўніцкія курсы (1915)

Віленскія беларускія настаўніцкія курсы (першыя) дзейнічалі са снежня 1915 года па 23 верасня 1916 года ў Вільні. Створаны школьнай камісіяй Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны ва ўмовах германскай акупацыі для падрыхтоўкі настаўнікаў для віленскіх беларускіх школ. Выкладчыкі: А. Пашкевіч (Цётка), Б. Пачопка (загадчык курсаў), С. Іваноўская, В. Ластоўскі, І. Луцкевіч, А. Луцкевіч, У. Рымша, Ю. Менке і інш. Дадаткова выкладаліся краязнаўства, польская і нямецкая мовы, асновы рэлігіі, гімнастыка, маляванне, школьная гігіена, садоўніцтва і агародніцтва. Курсы скончылі 10 чалавек.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya