Вінаград (род раслін)
Вінаград[1] (Vitis) — род раслін сямейства вінаградавых, а таксама плады гэтых раслін, у спелым выглядзе — салодкія ягады. Батанічнае апісаннеШматгадовыя дрэвавыя ліяны з доўгімі (3—5 м) тонкімі аднагадовымі парасткамі і магутнай каранёвай сістэмай. Кветкі двухполыя або функцыянальна жаночыя, дробныя, зялёныя, сабраныя ў мяцёлчатае суквецце. Апыленне перакрыжаванае і самаапыленне. Ягады багатыя цукрамі, арганічнымі кіслотамі, вітамінамі групы В, С, D. ЭкалогіяЦепла- і святлолюбівая расліна, якая не выносіць пераўвільгатнення, расце на лёгкіх урадлівых глебах, адчувальная да позніх веснавых і ранніх асенніх замаразкаў. АрэалВядома каля 70 відаў, пашыраных у Еўразіі і Амерыцы. З улікам арэалаў іх паходжання і распаўсюджання, а таксама па сукупнасці батанічных прыкмет яны падзяляюцца на тры групы:
Вінаград культурны (Vitis vinifera) узнік ад дзікага ў працэсе працяглай эвалюцыі, натуральнага і штучнага адбору; існуе больш за 20 тыс. сартоў. Вырошчваюць таксама паўночнаамерыканскія віды: Ізабела , вінаград скальны (Vitis rupestris) і інш., якія часта выкарыстоўваюць у якасці філаксераўстойлівага прышчэпа; вінаград амурскі (Vitis amurensis), вінаград лісіны (Vitis vulpina) і інш. — для азелянення. Віды![]()
Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia