Вінцантас Барысявічус
Вінца́нтас Барыся́вічус (літ.: Vincentas Borisevičius; 23 лістапада 1887 года, вёска Бябрынінкай, Паэжарэйская воласць, Вілкавішскі павет, Літва) — 18 лістапада, паводле іншых звестак 12 лістапада 1946 года, Вільнюс) — біскуп цяльшэйскі. БіяграфіяАтрымаў адукацыю ў Сейненскай духоўнай семінарыі і універсітэце Фрыбура (Швейцарыя). У 1910 годзе пасвечаны ў святары. З 1918 годзе — капелан гімназіі ў Мар'ямпалі, з 1922 года — прафесар Сейненскай духоўнай семінарыі. З 1926 года — канцлер Цяльшэйскай курыі, з 1927 года — прафесар, затым рэктар Цяльшэйскай духоўнай семінарыі. З 1940 года — дапаможны біскуп цяльшэйскія дыяцэзіі і тытулярны біскуп Лізіяса, з 1944 года — біскуп цяльшэйскі. У 1945 годзе быў арыштаваны органамі савецкай улады, падвяргаўся катаванням, але вінаватым сябе не прызнаў. Быў вызвалены, але ў 1946 годзе зноў арыштаваны па абвінавачванні ў антысавецкай дзейнасці і прапагандзе і сувязях з літоўскім антысавецкім падполлем. Знаходзіўся пад следствам у Вільнюсе, быў прысуджаны да вышэйшай меры пакарання і расстраляны ў Вільнюскай турме. Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia