Вінцэнціна Завадская
Вінцэнціна (Вінцэнтына, Вінцэнта) Завадская з Жалкоўскіх (польск.: Wincenta Zawadzka z domu Żółkowska; Псеўданімы: W.A.L.Z.; 1824 — 27 жніўня 1894) — беларуская польскамоўная пісьменніца, аўтар папулярнай кулінарнай кнігі «Кухарка літоўская», якая вытрымала каля 15 перавыданняў на працягу 60 гадоў. БіяграфіяНарадзілася ў 1824 годзе ў сям’і віленскага друкара і кнігагандляра Аляксандра Жулкоўскага. У 1843 годзе выйшла замуж за выдаўца Адама Завадскага. У 1854 годзе ў Вільні была надрукавана яе кулінарная кніга «Кухарка літоўская» (Kucharka litewska), якая стала бестселерам[1]. Перш чым выдаць уласную кулінарную кнігу, яна рэдагавала «Літоўскую гаспадыню» Ганны Цюндзявіцкай. Памерла 27 жніўня 1894 года. Пахавана ў Вільні на Антакальніскіх могілках. Гл. таксамаЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia