Антакальніскія могілкіАнтакальніскія могілкі, традыцыйная беларуская назва Анто́кальскія мо́гілкі (літ.: Antakalnio kapinės) — могілкі ў віленскім раёне Антакальніс (Антокаль). Уключаюць тры некропалі: рэшткі прыкасцёльнага цвінтара на тэрыторыі касцёла Св. Пятра і Паўла, могілкі парафіі пад такой самай назвай і былыя вайсковыя могілкі. Прыкасцёльны цвінтарЦвінтар пры касцёле Свв. Пятра і Паўла на Антокалі з’яўляецца набольшым па захаванасці сярод прыкасцёльных некропаляў. На мурах касцёла, адной з капліц і агароджы знаходзяцца 14 эпітафій з мармуру і чыгуну. Ля ўваходу ў касцёл размешчаная таблічка ў памяць пра фундатара святыні, гетмана вялікага літоўскага Міхала Казіміра Паца. Сярод знакамітых асоб, пахаваных тут, прадстаўнікі роду Агінскіх і Завішаў. Парафіяльныя могілкі![]() Могілкі парафіі касцёла Свв. Пятра і Паўла, заснаваныя ў 1830 годзе, з’яўляюцца адным з трох каталіцкіх некропаляў у Вільні, якія захаваліся да нашага часу, такім чынам таксама займаючы месца сярод помнікаў нацыянальнай культуры. На ім знаходзяцца старажытныя пахавальныя капліцы Завішаў, Агінскіх, Сідаровічаў і Мяйштовічаў. Гэтыя могілкі не з’яўляюцца ахоўнай тэрыторыяй і надалей актыўна выкарыстоўваюцца са шкодай для старажытных помнікаў. Ахове падлягаюць толькі некалькі магіл, сярод якіх і грабніца Юзафа Завадскага, заснавальніка віленскай дынастыі выдаўцоў. Вайсковыя могілкіАнтокальскія вайсковыя могілкі займаюць плошчу больш за 15 гектараў на жывапісных Сапегаўскіх ровах. Яны былі заснаваны ў 1809 годзе як шпітальныя могілкі на плошчы 3,94 га, у 1844 годзе пашыраны на 2,18 га. Па прапанове віленскага біскупа ў 1850 годзе тэрыторыя павялічана яшчэ на 2,42 га для каталіцкіх пахаванняў. У 1905 годзе пабудаваная першая невялікая праваслаўная царква па праекце архітэктара Уладзіміра Быкоўскага. У 1918 годзе X нямецкая армія заклала ў паўночнай частцы вайсковыя нямецкія і рускія могілкі. У 1919—1921 гадах узніклі польскія вайсковыя могілкі для салдат, якія загінулі ў польска-бальшавіцкай вайне. У 1939 годзе тут хавалі польскіх салдат, якія загінулі ў баях з немцамі. Пасля Другой сусветнай вайны ўзведзены маўзалей савецкім салдатам і збудаваная ганаровая алея. У 1991 годзе тут былі пахаваны літоўцы, забітыя ў сутычках з расійскімі ваеннымі пры абароне тэлевізійнай вежы і на мытным пераходзе ў Медніках. У 2003 годзе тут былі перазахаваны знойдзеныя рэшткі больш як 3000 салдат напалеонаўскага войска. Асобы, пахаваныя на могілках![]()
Гл. таксамаЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia