Віні-Пух (мультфільм)
«Віні-Пух» — савецкі анімацыйны фільм-казка. Серыя мультфільмаў здымалася ў 1969—1972. Рэжысёр Фёдар Савельевіч Хітрук. На студыі «Саюзмультфільм» пад яго кіраўніцтвам былі створаны тры мультфільмы:
Стварэнне мультфільмаСцэнарый напісаў Ф. Хітрук у суаўтарстве з Б. Захадэрам; праца суаўтараў не заўсёды ішла гладка, што стала ў канчатковым выніку прычынай спынення выпуску мультфільмаў (першапачаткова планавалася выпусціць серыял па ўсёй кнізе[1]). Параўнанне з кнігайНекаторыя эпізоды, фразы і песні (перш за ўсё знакамітая «Куды ідзём мы з Пятачком…») адсутнічаюць у кнізе і складзеныя спецыяльна для мультфільмаў; пазней гэтыя песні Захадэр у крыху іншай рэдакцыі публікаваў асобным выданнем (кніжка-кардонка для малых «Песенькі Віні-Пуха», К., «Веселка», 1987) і ўключаў як дадатак у зборнік «Віні-Пух і многае іншае». З іншага боку, з сюжэту мультфільма выключаны (насуперак волі Захадэра) Крыстафер Робін; у першым мультфільме яго сюжэтная функцыя перададзена Пятачку, у другім — Трусу. Падчас працы над фільмам Ф. Хітрук так пісаў Б. Захадэру аб сваёй канцэпцыі галоўнага персанажа:
СюжэтМультфільм пачынаецца з надпісу:
Пасля гэтага дыктар пачынае зачытваць тэкст:
Віні-Пух ходзіць па лесе і спявае песню. Раптам ён натрапляе на Вялікі Дуб, чуе гудзенне пчол і пасля некаторых разважанняў вырашае падняцца на Дуб, спадзеючыся знайсці зверху мёд. Дабраўшыся да вулля, Віні-Пух спатыкаецца, ляціць уніз і падае ў лопух. Пасля сваёй няўдачы Віні-Пух ідзе да свайго сябра — парасяці Пятачка. Пятачок бярэ з сабой на паляванне стрэльбу і блакітны паветраны шарык. Віні вырашае выкупацца ў лужыне, каб пчолы прынялі яго за чорную дажджавую хмару. Аднак яго план не спрацоўвае, і парасяці трэба ратаваць таварыша. НаступствыЦыкл мультфільмаў набыў велізарную папулярнасць. Цытаты з яго сталі агульным здабыткам савецкіх дзяцей і дарослых і паслужылі асновай для стварэння вобраза Віні-Пуха ў савецкім гумарыстычным фальклоры. Усяго ў гутарковае маўленне гараджан увайшла 21 цытата з фільма, палова з якіх прыпадае на фільм «Віні-Пух і дзень клопатаў»[2]. За гэты цыкл (у ліку іншых работ) Хітрук атрымаў у 1976 годзе Дзяржаўную прэмію СССР. Падчас працы над фільмам рэжысёр не ведаў пра існаванне мультфільмаў студыі Дыснея пра Віні-Пуха. Пазней, паводле слоў Фёдара Хітрука, яго версія спадабалася дыснееўскаму рэжысёру Вольфгангу Райтэрману[3][4]. Аднак тое, што савецкія мультфільмы былі створаны без уліку выключных правоў на экранізацыю, якія належаць студыі Дыснея, зрабіла немагчымым іх паказ за мяжой і ўдзел у міжнародных кінафестывалях[5]. Ролі агучвалі
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia