Віня-Пых (кніга)
«Віня-Пых»[2], «Віні-Пух»[3] (англ.: Winnie the Pooh) — першая кніга прыгод мядведзіка Віня-Пыха, аўтарства A. A. Мілна (1926). Працяг прыгод у кніжцы «Пыхаў Закуток». ГісторыяНекаторыя часткі кнігі былі папярэдне надрукаваны ў форме апавяданняў. Першая частка, напрыклад, была адаптавана з апавядання «Падазроныя Пчолы», апублікаванага ў London Evening News, у час Божага Нараджэння 1925 г. ПеракладыКніга была перакладзена на больш чым 30 моў, у тым ліку, на лацінскую і эсперанта. На беларускай мове кніга была надрукавана ў 2007 годзе (перакладзена ў 2003 годзе). Аўдыёкніга з беларускім перакладам выйшла ў 2022 годзе, у выдавецтве Кніжны Воз. Ролі агучылі Андрэй Дробыш, Алег Гарбуз (Віня-Пых), Крысціна Дробыш, Андрэй Мілюхін (апавядальнік, Парсючок, Іа). Беларускія пераклады
Змест[4]
Цытаты
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia