Вірджынскі політэхнічны інстытут і дзяржаўны ўніверсітэт
Вірджынскі політэхнічны інстытут і дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Virginia Polytechnic Institute and State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Блэксберг у штаце Вірджынія. Агульная характарыстыкаУніверсітэт прапануе 280 праграм бакалаўрыяту і магістратуры. Гэта другі дзяржаўны ўніверсітэт штата па колькасці абітурыентаў. Ён уваходзіць у топ-50 універсітэтаў Злучаных Штатаў па агульных выдатках на даследаванні, у топ-25 універсітэтаў ЗША ў галіне камп'ютарных і інфармацыйных навук і ў топ-10 універсітэтаў ЗША ў галіне тэхнікі. Універсітэт падрыхтаваў двух стыпендыятаў Роўдаса, чатырох стыпендыятаў Маршала, 38 стыпендыятаў Голдуотэра і 131 стыпендыята Фулбрайта. Сярод яго выпускнікоў восем узнагароджана Ганаровым медалём, губернатары двух штатаў ЗША, два астранаўты і адзін мільярдэр, а таксама тры лаўрэаты Нобелеўскай прэміі. Структура
Гл. таксамаКрыніцыСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia