Вісарыён Міхайлавіч Паўлаў

Вісарыён Міхайлавіч Паўлаў
Дата нараджэння 6 (17) чэрвеня 1762[1]
Дата смерці 1804[1]
Грамадзянства
Альма-матар

Вісарыён Міхайлавіч Паўлаў (6 чэрвеня 1762 — 1804) — беларускі архітэктар. Прадстаўнік класіцызму.

Біяграфія

Скончыў у 1782 годзе Пецярбургскую АМ. Працаваў у Пецярбургу, у 17831785 у Маскве пад кіраўніцтвам арх. В. Бажэнава прымаў удзел у будаўніцтве палацавых ансамбляў Падмаскоўя. У 17851799 гадах Магілёўскі губернскі архітэктар. Прымаў удзел у перабудове гарадоў Магілёўскай і Віцебскай губерняў. Паводле яго праектаў пабудаваны саляныя крамы ў Рагачове і Новай Беліцы1854 прадмесце Гомеля) і 2 мураваныя флігелі для дзяржаўнай установы ў Клімавічах (усе 1787), астрог (1796), палац губернатара і будынак дзяржаўных устаноў (1797, прыстасаваны будынак былога манастыра базыльян) у Віцебску, зрабіў праект мытні ў Талачыне (1788). Ажыццяўляў тэхнічнае кіраўніцтва будаўніцтвам Магілёўскага Іосіфаўскага сабора, пасля завяршэння якога выканаў інвентарызацыйныя чарцяжы і падрабязнае апісанне будынка (1780—1798), некаторыя дапрацоўкі Крычаўскага палаца (1785).

Зноскі

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya