Віталь Крывіцкі
Віталь Крывіцкі (19 жніўня 1972 , Адэса, Украіна) — дапаможны біскуп Кіеўска-Жытомірскай дыяцэзіі. Біскупам Туланы БіяграфіяУ 1987 годзе пачаў падпольную фармацыю ў родным горадзе пад кіраўніцтвам салезіяніна кс. Тадэвуша Хоппе, уступіўшы ў 1990 годзе ў салезіянскую супольнасць святога Яна Боско. Пасля вучобы ў Кракаўскай духоўнай семінарыі 24 мая 1997 года прыняў святарскае пасвячэнне. Пастырскае служэнне спачатку здзяйсняў як парафіяльны вікарый у Адэсе (1997—2004). З 2004 года да 2012 года ўзначальваў парафію і салезіянскую супольнасць у Карастышыве на Жытоміршчыне. Далей, на працягу двух гадоў, святар служыў у Пэрэмышлянах на Львоўшчыне, а ў 2014 годзе быў прызначаны пробашчам парафіі святога Пятра ў Адэсе. Кіеўска-Жытомірская дыяцэзія стала вакантнай пасля нечаканага адыходу ў вечнасць яе папярэдняга ардынарыя арцыбіскупа Пятра Мальчука, што памёр 27 мая 2016 года. 30 красавіка 2017 года, у Ватыкане паведамілі пра тое, што Папа Францішак прызначыў кс. Віталія Крывіцкага біскупам Кіеўска-Жытомірскай дыяцэзіі ва Украіне[1]. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia