Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт Яна Паўла II
Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт Яна Паўла II (польск.: Katolicki Uniwersytet Lubelski Jana Pawła II) — польская рэлігійная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Люблін, знаходзіцца пад упраўленнем Каталіцкага Касцёла. Гсторыя![]() Гэта найстарэйшы ўніверсітэт Любліна і трэці найстарэйшы з дзеючых ўніверсітэт у Польшчы. Заснаваны 27 ліпеня 1918 года як Люблінскі універсітэт па ініцыятыве тагачаснага рэктара Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі (утворанай у 1842 годзе) І. Б. Радзішэўскага. На той час у Польшчы існавалі толькі 2 вышэйшыя навучальныя ўстановы: у Кракаве і ў Варшаве. Лакалізацыяй трэцяга польскага ўніверсітэта стаў Люблін, горад гістарычна цесна звязаны з Беларуссю і Украінай. Пасля згоды на стварэнне ўніверсітэта канферэнцыяй польскіх біскупаў у Варшаве з удзелам кардынала Ахіла Раці (пазней — папы Пія XI), пачалаося навучанне на факультэтах: багаслоўскім, кананічнага права, права і сацыяльна-эканамічных навук, а таксама гуманітарных навук. Першым рэктарам стаў І. Б. Радзішэўскі, а большую частку выкладчыкаў ўніверсітэта складалі супрацоўнікі Санкт-Пецярбургскай дуоўнай акадэміі, прадаўжальнікам традыцый якой тады стаў Люблінскі ўніверсітэт. У міжваенны перыяд універсітэт атрымаў свой уласны будынак (галоўны корпус), які з’яўляецца сядзібай універсітэта і па гэты дзень. Дзейнічаў пад назвай Люблінскага ўніверсітэта, прыметнік «каталіцкі» да назвы вучэльні быў дададзены ў 1928 годзе. У 1938 годзе ўніверсітэт атрымаў права прысуджаць навуковыя ступені. Заступнікам установы з’яўляецца Найсвяцейшае Сэрца Пана Езуса[2]. Падчас нямецкай акупацыі будынак вучэльні быў заняты ваенымі і служыў шпіталем. Многіх прафесараў тады пасадзілі ў турму, іншых жа расстралялі. Студэнтаў, наадварот, вывозілі ў канцэнтрацыйныя лагеры або на прымусовыя работы. Супрацоўнікі і студэнты вучэльні таксама апынуліся сярод ахвяраў Катынскага расстрэлу. Выйшаўшы з-пад варты, рэктар універсітэта Антоні Шыманскі арганізаваў таемнае навучанне, дзякуючы чаму універсітэт працягваў працаваць. Афіцыйна ўніверсітэт аднавіў сваю дзейнасць 21 жніўня 1944 года — першым у Польшчы пасля нямецкай акупацыі. Пасля канферэнцый у Ялце і Патсдаме і стратай Польшчай земляў Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны многія прафесары Універсітэта Стэфана Баторыя ў Вільні і Універсітэта Яна Казіміра ў Львове перабраліся ў Люблін. З 16 кастрычніка 2005 года, на падставе ўхвалы, зацверджанай польскім епіскапатам, навучальная ўстанова атрымала назву Каталіцкага ўніверсітэта ў Любліне імя Яна Паўла ІІ. У цяперашні час універсітэт мае восем факультэтаў, на якіх адкрыта агулам 47 напрамкаў навучання з колькасцю студэнтаў каля 10 тысяч. У рэйтынгу вышэйшых навучальных устаноў свету ён займае 38 месца сярод 410 вышэйшых навучальных устаноў у Польшчы. Ён надае лепшую багаслоўскую адукацыю ў Польшчы, чацвёрты — па філасофіі, пяты — па філалогіі, а такія напрамкі як права, адміністрацыя, педагогіка, сацыялогія або псіхалогія, знаходзяцца ў раёне 10 месцаў рэйтынгаў. Факультэты![]()
Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі
Дактары «Honoris causa»![]() Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia