Віталь Міхайлавіч Дашанкоў
Віталь Міхайлавіч Дашанкоў (нар. 23 ліпеня 1931, Арол, Расія) — спецыяліст у галіне акустаэлектронікі і тэхнічнай электрадынамікі. Доктар фізіка-матэматычных навук (1972), прафесар (1974). Акадэмік Беларускай інжынернай тэхналагічнай акадэміі (1991). БіяграфіяСкончыў Саратаўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1954; аспірантура, 1958). Працаваў у Саратаўскім дзяржаўным універсітэце (1954—1974, кафедра радыёфізікі, асістэнт, дацэнт, прафесар); Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1974; прафесар кафедры радыётэхнічных устройстваў, у 1974—2001 — загадчык кафедры тэарэтычных асноў радыётэхнікі). Научные интересы: вагальныя і каналізавальныя сістэмы ЗВЧ; звязаныя сістэмы; перыядычныя хваляводы; новыя тыпы запавольвальных сістэм; тэлевізійныя фільтры на паверхневых акустычных хвалях; фільтры спецыяльнага прызначэння. 22 аўтарскія пасведчанні на вынаходніцтвы. Пазапрафесійная дзейнасць: кандыдат у майстры спорту па лыжах. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia