АкустаэлектронікаАкустаэлектроніка — вобласць навукі і тэхнікі, якая вывучае і выкарыстоўвае ўзаемадзеянне высокачастотных (з частатой вышэй за 20 кГц) акустычных хваль з электрычным полем і электронамі ў цвёрдых целах. Існуюць тры асноўных эфекты акустаэлектронікі: электроннае паглынанне акустычных хваль, змена хуткасці акустычных хваль, акустаэлектрычны эфект. ПрымяненнеУ радыёэлектронных сістэмах апрацоўкі і перадачы інфармацыі аб’ёмныя акустычныя хвалі выкарыстоўваюцца ў лініях затрымкі і кварцавых рэзанатарах для стабілізацыі частаты. Распрацаваны і шырока прымяняюцца прыборы на паверхневых акустычных хвалях: паласовыя фільтры, лініі затрымкі, паласовыя фільтры для тэлебачання, сінтэзатары частаты, узмацняльнік павярхоўнай акустычнай хвалі тыпу лямпы беглай хвалі, акуста-інжэкцыйны транзістар, прылада з пераносам зарада акустычнай хваляй, прылада счытвання малюнкаў, прылады памяці. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia