Віцебскае права

Віцебскае права — сістэма юрыдычных норм, якая замацавала аўтаномныя правы Віцебскай зямлі ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, а таксама рэгламентавала прававое становішча насельнікаў гэтай зямлі. Гл. таксама Віцебскія прывілеі.

Было зафіксавана прывілеем 1503 года вялікага князя літоўскага Аляксандра Ягелончыка, выдадзеным у сувязі з крадзяжом ранейшых віцебскіх прывілеяў вялікіх князёў літоўскіх. Нормы Віцебскага права выпрацаваны яшчэ ў часы Віцебскага княства. Князі, якія ўступалі на Віцебскі прастол, абавязаны былі выказаць згоду правіць паводле віцебскага права, што фіксавалася дагаворам. Пасля далучэння Віцебскага княства да Вялікага Княства Літоўскага нормы віцебскага права без значных змен гарантаваліся вялікімі князямі ВКЛ. Многія нормы прывілея 1503 года замацавалі статус Віцебскай зямлі як адасобленай аўтаномнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі. Напрыклад, ваяводу можна было прызначыць толькі са згоды віцяблян, судзіць і караць апошніх належала ў Віцебску. Значнае месца ў прывілеі адведзена нормам, якія забяспечвалі маёмасныя і іншыя правы віцяблян. Віцебскае права мела істотнае значэнне ў прававой рэгламентацыі жыцця мясцовага насельніцтва. Прывілей 1503 года разам з іншымі абласнымі прывілеямі стаў крыніцай Статутаў ВКЛ.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya