Віцебскае княства
Віцебскае княства — удзельнае княства Полацкай зямлі, вылучылася імаверна пасля смерці полацкага князя Усяслава Брачыславіча 1101 годзе як уладанне аднаго з яго сыноў. Сталіца — Віцебск. ГісторыяУ 1130—1140-я гады тут, відаць, княжыў полацкі князь Васілька Святаславіч, потым яго нашчадкі Васількавічы, з 1165 — Давыд Расціславіч, які ў 1167 годзе разам з полацкім князям Усяславам Васілкавічам вытрымаў аблогу менскага князя Валадара Глебавіча. У 1170-я гады ў княстве ўладарыў Усяслаў Васількавіч, які парушыў узаемаадносіны са Смаленскам. У пачатку 1180-х г. княства належала Брачыславу Васількавічу, які зблізіўся з Чарнігавам і Ноўгарадам, і выйшла з пад уплыву Смаленска. З 1186 г. Віцебскае княства зноў пад уплывам Смаленска, што выклікала незадаволенасць полацкіх і чарнігаўскіх князёў, якія 1195 г. выступілі супраць смаленскіх князёў у выніку чаго Віцебск трапіў пад уладу Полацка. У пачатку XIII ст. назіраецца збліжэнне Віцебскага княства з Уладзіміра-Суздальскім княствам. У 1220 — 1230-я гады Віцебскае княства падпарадкоўвалася полацкаму князю Брачаславу, ў 1229 г., відаць знаходзілася пад палітычным уплывам Смаленска, князь якога Мсціслаў падпісаў пагадненне з Рыгай ад імя полацкага і віцебскага князёў. У 1262 г. віцебскі князь Канстанцін з наўгародцамі ўдзельнічаў у паходзе на Юр'еў. У 1263 — 1265 гг. княства залежала ад полацкага князя Ізяславам, які у сваю чаргу быў васалам літоўскага князя Войшалка. У 1280 Віцебск згадваецца ў грамаце смаленскага князя Фёдара Расціславіча як залежная ад яго тэрыторыя. У канцы XIII — пачатку XIV ст. тут самастойна княжыў Міхаіл Канстанцінавіч[1]. У пачатку XIV ст. у Віцебску княжыў бацька першай жонцы Альгерда Марыі, пасля яго смерці (1320) віцебскім князем стаў яго зяць Альгерд, пасля смерці апошняга, з 1377 г. Віцебскае княства належала яго ўдаве, другой жонцы — Ульяне. Пасля смерці Ульяны (каля 1393 г.) вялікі князь літоўскі Вітаўт скасаваў Віцебскае княства і накіраваў у Віцебск намесніка Фёдара Вясну. Але малодшы сын Альгерда Свідрыгайла з мэтай аднавіць княжанне ўзняў мяцеж, які падтрымалі Орша і Друцк. Мяцеж быў задушаны, а Віцебскае княства ператворана ў намесніцтва. У пачатку XVI ст. Віцебскае княства ператворана ў Віцебскае ваяводства. Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia