Віцебская абласная філармонія
ДКУ «Віцебская абласная філармонія» — дзяржаўная канцэртная ўстанова Упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама. Філармонія створана ў 1989 годзе на базе гастрольна-канцэртнага аддзялення Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў Віцебску. Размешчана на плошчы Леніна ў будынку былога Палаца культуры упраўлення бытавога абслугоўвання насельніцтва (вул. Леніна, 69). У 2005 годзе праведзена рэканструкцыя будынка. У чэрвені 2007 года тут усталяваны нямецкі духавы орган «Glatter-Gotz». У склад Віцебскай абласной філармоніі ўваходзяць
БудынакБудынак для Палаца культуры упраўлення бытавога абслугоўвання насельніцтва пабудавана на месцы дарэвалюцыйнага гарадскога тэатра ў 1957 годзе (арх. А. Ефрамёнак) на аснове тыпавога праекта клуба. Архітэктура будынка мае класічныя формы. Галоўны фасад вылучаны 6-калонным порцікам карынфскага ордэра з франтонам. Па галоўнай восі размешчаны вестыбюль, фае і глядзельная зала на 450 месцаў. У тарцовых частках знаходзяцца памяшканні для клубнай работы. ДырэктарыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia