Плошча Леніна (Віцебск)
Плошча Леніна (да 1918 — Смаленская плошча) — плошча на скрыжаванні вуліцы Леніна і вуліцы Урыцкага ў Кастрычніцкім раёне. У раёне сучаснай плошчы ў XVII стагоддзі знаходзілася Узгорская слабада. З пачатку XIX стагоддзя пачалося фарміраванне плошчы, якая да сярэдзіны стагоддзя ўвайшла ў склад гарадскога цэнтра. У пачатку XIX стагоддзя на месцы Віцебскай філармоніі знаходзіўся будынак коннай пошты. У 1861 годзе на плошчы пабудаваны мураваныя гандлёвыя рады. У 1846 годзе па праекце архітэктара Мікалая Чарвінскага пабудаваны гарадскі тэатр. У 1918 годзе плошча пераназвана ў гонар У. І. Леніна. У лістападзе 1930 года усталяваны помнік Леніну, які быў знішчаны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1956 годзе ўсталяваны новы помнік Леніну (скульптары Г. Арап і М. Алешчанка, арх. П. Юрчанка) на месцы ранейшага. У 1957 годзе на месцы будынка гарадскога тэатра пабудаваны Палац культуры упраўлення бытавога абслугоўвання насельніцтва (цяпер філармонія). Паўночная і паўднёвая часткі плошчы ў 1955—1957 гг. забудаваны 4-5-павярховымі жылымі дамамі (архітэктары А. Данілава, Г. Сінельнікава). Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia