Віцебская школа-майстэрня Юдаля Пэна

Юдаль Пэн, аўтапартрэт. 1902

Ві́цебская шко́ла-майстэ́рня Ю́даля Пэ́на — прыватная школа малявання і жывапісу ў Віцебску ў 1898—1918 гадах, створаная беларускім мастаком Юдалем Пэнам.

У праграму заняткаў уваходзілі: маляванне геаметрычных прадметаў, арнаментаў, гіпсавых фігур, маляванне з натуры і на пленэры. У школе вучылася ад 10 да 25 чалавек, навучанне ішло ад 1 да 6 месяцаў. Школу, сярод іншых, скончылі Заір Азгур, Алена Кабішчар, Яфім Мінін, Марк Шагал (не давучыўся), Саламон Юдовін, Аскар Мешчанінаў, Леў Лейтман, Лазар Лісіцкі, Давід Якерсон.

У 1907 і 1914 годзе прайшлі выстаўкі работ Пэна і яго вучняў[1].

Зноскі

  1. БелЭн 1997, с. 226.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya