Віцебскдрэў
ААТ «Віцебскдрэў» — беларуская дрэваапрацоўчая кампанія, размешчаная ў Віцебску. ГісторыяУ 1928 годзе (па іншай інфармацыі, у 1927 годзе[1]) у Віцебску быў створаны фанерны завод[2]. У 1944 годзе пачаў працу домабудаўнічы камбінат, у 1947—1948 гадах былі ўведзены ў эксплуатацыю лесапільны і сушыльны цэхі[1]. У 1960 годзе ўведзены ў эксплуатацыю цэх буйнапанэльнага домабудавання, у 1971 годзе пачаў працу цэх ДВП[1]. У 1966 годзе домабудаўнічы камбінат (ДБК) ператвораны ў дрэваапрацоўчы. З-за таго, што ў першыя пасляваенныя гады завод меў домабудаўнічы профіль, ён першапачаткова знаходзіўся ў падпарадкаванні органаў кіравання будаўніцтвам: да 1953 года завод уваходзіў у склад Галоўнага ўпраўлення індустрыяльнага домабудавання і вытворчых прадпрыемстваў Міністэрства будаўніцтва цяжкай індустрыі СССР, у 1953—1957 гадах — Міністэрства будаўніцтва СССР, у 1957—1973 гадах — у сістэму Міністэрства прамысловага будаўніцтва БССР. У 1973 годзе перададзены ў падпарадкаванне Міністэрству лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці БССР і адначасова ператвораны ў Віцебскае вытворчае дрэваапрацоўчае аб’яднанне, якое ў 1975 годзе пераўтворана ў вытворчае аб’яднанне «Віцебскдрэў»[3]. У 1988 годзе прадпрыемства было пераўтворана ў Віцебскае вытворчае дрэваапрацоўчае аб’яднанне «Віцебскдрэў» і перададзена Міністэрству будаўніцтва БССР, якое ў 1994 годзе пераўтворана ў Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. У 1995 годзе прадпрыемства пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства, у 1995 годзе перададзена дзяржаўнаму канцэрну «Беллеспаперапрам»[4][2]. Асноўнымі відамі вырабленай прадукцыі на 1996 год з’яўляліся пліты ДВП і ДСП, скрыні, дзвярныя і аконныя блокі[2]. У 2011—2014 гадах будаваўся завод па вытворчасці пліт МДФ. У 2016 годзе «Віцебскдрэў» спыніў вытворчасць пліт ДСП[1]. Сучасны станЗавод вырабляе пліты МДФ і ХДФ, ДВП, падлогавыя ламінаваныя пліты, дзверы, драўляныя вокны, піламатэрыялы, паддоны[5][1]. Прадпрыемства валодае магутнасцямі па перапрацоўцы 1000 м³ драўніны ў суткі[6]. З 2016 года завод уваходзіць у «Холдынг арганізацый дрэваапрацоўчай прамысловасці» (з 2018 года — холдынг «Borwood»)[1]. У 2018 годзе прадпрыемства стала рэзідэнтам свабоднай эканамічнай зоны «Віцебск»[7]. Па выніках 2018 года выручка прадпрыемства склала 42,8 млн рублёў (каля 21 млн долараў). Па гэтым паказчыку кампанія знаходзілася на 5-м месцы з дзевяці прадпрыемстваў холдынгу. Чыстая страта прадпрыемства ў 2018 годзе склала 16,1 млн рублёў (блізу 8 млн долараў)[8]. Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia