Беллеспаперапрам |
Тып |
канцэрн |
Заснаванне |
9 сакавіка 1993 |
Заснавальнікі |
Савет міністраў Рэспублікі Беларусь |
Размяшчэнне |
Мінск, вул. К. Маркса, д. 16 |
Адрас |
|
Ключавыя постаці |
Уладзімір Шульга |
Галіна |
Дрэваапрацоўка |
Прадукцыя |
Драўніна, мэбля, папера |
Абарот |
▲3,7 трыльёны рублёў (2010; 1,2 млрд $) |
Аперацыйны прыбытак |
146,9 млрд руб (2010; 49,1 млн $) |
Чысты прыбытак |
▲512,1 млрд руб (2011; 91,4 млн $) |
Матчына кампанія |
Савет міністраў Рэспублікі Беларусь |
Даччыныя кампаніі |
«Беларускія шпалеры», «Пінскдрэў», «ФанДАК» |
Сайт |
www.bellesbumprom.by |
Беллеспаперапрам — беларускі вытворча-гандлёвы канцэрн лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці, заснаваны ў 1993 годзе. У 2009 г. на прадпрыемствы канцэрна прыпадала 70 % перапрацоўкі драўніны і звыш 50 % вырабленай у краіне мэблі[1].
Даччыныя прадпрыемствы
У склад канцэрна ўваходзяць Бабруйскае вучылішча кадраў ляснога комплексу і прадпрыемствы:
- Брэсцкай вобласці — Брэсцкая мэблевая фабрыка, «Івацэвічдрэў», «Лунінецлес», «Пінскдрэў», Ружанская мэблевая фабрыка (Пружанскі раён);
- Віцебскай вобласці — «Віцебскдрэў», «Віцебсклес», «Полацклес», «Чырвоная зорка» (Чашнікі);
- Гродзенскай вобласці — «Альбертын» (Слонім), «Альхоўка» (Астравецкі раён), «ЗОУ-Ленеўрамэбля», «Лідабудматэрыялы», Лідская мэблевая фабрыка, «Мастоўдрэў», «Слоніммэбля», «Эксклюзіў»;
- Гомельскай вобласці — «Гомельдрэў», «Жлобінмэбля», «Жыткавічлес», «Мазырдрэў», «Мазырлес», Мазырскі дрэваапрацоўчы камбінат, «Прагрэс», «Рэчыцадрэў», «Сасновы Бор» (Светлагорскі раён), Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат;
- Магілёўскай вобласці — Бабруйская мэблевая фабрыка, «Бабруйскмэбля», «Завод газетнай паперы» (Шклоў), «Касцюковіцкі леспрамгас», «Магілёўдрэў», «Магілёўлес», «Магілёўмэбля», «Спартак» (Шклоў), «ФанДАК» (Бабруйск), ;
- Мінскай вобласці — «Барысаўдрэў», «Барысаўлес», «Барысаўскі ДАК», Барысаўскі рамонтна-механічны завод, «Буддэталі» (Вілейка), «Лесахімік» (Барысаў), «Маладзечналес» (Вілейка), «Маладзечнамэбля», Навасвержаньскі лесазавод (Стаўбцоўскі раён), «Плешчаніцлес» (Лагойскі раён), Пухавіцкая кардонная фабрыка (вёска Светлы Бор), Слуцкая мэблевая фабрыка, «Чэрвеньскі леспрамгас»;
- Мінска — «Беларускія шпалеры», «Беллеспаперпрамэкспарт», «Мінскмэбля», «Мінскпраектмэбля»[2].
Старшыні
Міжнародныя санкцыі
5 снежня 2023 года Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло абмежавальныя меры адносна канцэрна[8][9].
Крыніцы
|