Віцебскія губернскія ведамасці
Віцебскія губернскія ведамасці — урадавая газета Віцебскай губерні, якая выдавалася з 1838 па снежань 1917. Выданне «губернскіх ведамасцяў » было ўведзена па ўсёй краіне царскім указам. Газета складалася з афіцыйнай часткі - распараджэнняў і загадаў па Віцебскай губерні, і неафіцыйнай часткі, якая ўтрымлівала працы па гісторыі, геаграфіі, этнаграфіі і статыстыцы Віцебскай губерні. У неафіцыйную частку газеты, як правіла, прадстаўляліся матэрыялы з Віцебскага статыстычнага камітэта. Выпуск Віцебскіх губернскіх ведамасцяў плённа адбіўся на распрацоўцы мясцовай гісторыі і на давядзенні інфармацыі да насельніцтва. Рэдакцыя выдавецтва губернскіх ведамасцяў знаходзілася ў будынку на Смаленскай (Леніна) вуліцы горада Віцебска. Віцебскія губернскія ведамасці выдаваліся два разы на тыдзень, друкавалася ў Віцебскай губернскай друкарні. РэдактарыРэдактарамі Віцебскіх губернскіх ведамасцяў з'яўляліся:
Аўтары і супрацоўнікіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia