Іван Данілавіч Гарбачэўскі
Іван Данілавіч Гарбачэўскі (1860 — 1914[заўв 1]; Псеўданімы: Союзник[1]) — беларускі педагог, фалькларыст, пісьменнік і краязнавец[2]. БіяграфіяНарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Полацкую настаўніцкую семінарыю (1877), Віленскі настаўніцкі інстытут (1885)[2]. Выкладаў гісторыю, рускую мову, іншыя прадметы ў Троцкім і Невельскім паветах (да 1899)[2]. У 1894—98 супрацоўнік газеты «Витебские губернские ведомости»[2]. Пераехаў у 1899 на Каўказ, пасля на Кубань. Інспектар народных вучылішчаў у Баталпашынску на Кубані (1900—1912?). Выкладаў у вышэйшым рамесным вучылішчы ў Рагачове (1912—1914). Выступаў у друку з прапановамі ўдасканалення народнай школы. Правадзейны член Педагагічнага таварыства пры педагагічным музеі ў Санкт-Пецярбургу (1894). Навуковая дзейнасцьЯму належыць гістарычная праца «Пра волакі вялікага воднага шляху з варагаў у грэкі» (1894). Вывучаў фальклор, побыт беларусаў, гісторыю[2]. Апісваў населеныя пункты на Заходняй Дзвіне («Уніз па Дзвіне», 1895), флору, фаўну, земляробства і жывёлагадоўлю, промыслы, адукацыю ў Лепельскім павеце («Лепельскі павет Віцебскай губерні», 1895), язычніцкія вераванні, рэлігийныя абрады, звычаі продкаў палешукоў («Старына старадаўняя», 1897). Паэтычнасць беларускіх народных песень адзначыў у працы «Старажытнасць беларускіх песень і іх напеваў» (1896), апублікаванай у «Віцебскіх губернскіх ведамасцях» (нумары 83—85, 87, 89). ТворчасцьАўтар аповесці «Не дайшоў да роднай хаты» (нап. 1899) і іншых мастацкіх твораў. Кнігі для дзяцей «Птушыны канцэрт», «Ціхая радасць» і інш., апавяданні «Зямля і араты», «Не дайшоў да роднай вёскі» (1899). Гістарычныя аповесці «Старына старадаўняя» (Віцебск, 1897)[заўв 2], «Што з ёю будзе?» (Віцебск, 1898). Бібліяграфія
ЗаўвагіКрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia