Віцебскі павет (Расійская імперыя)
Ві́цебскі павет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Пскоўскай і Полацкай губерняў, Полацкага намесніцтва, Беларускай і Віцебскай губерняў і БССР, існавала ў 1772—1924. Знаходзіўся на паўднёвым усходзе Віцебскай губерні. Цэнтр — Віцебск. ГісторыяВіцебскі павет у складзе Пскоўскай губерні Расійскай імперыі быў утвораны ў 1772 г. пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай. У 1776 г. павет быў перададзены ў Полацкую губерню (з 1778 г. — намесніцтва). У 1796 г. павет адышоў да Беларускай губерні, а ў 1802 г. — да Віцебскай. У сакавіку 1924 г. у сувязі са скасаваннем Віцебскай губерні павет быў перададзены ў прамое падпарадкаванне Беларускай ССР і ў ліпені таго ж года скасаваны. НасельніцтваПа дадзеных перапісу 1897 ў павеце пражывала 177,4 тыс. чал.[1] У тым ліку беларусаў — 51,1 %; яўрэяў — 22,3 %; рускіх — 20,1 %; палякаў — 3,2 %; латышоў — 2,2 %. У павятовым горадзе Віцебску пражывала 65 871 чал., у заштатным Суражы — 2 731 чал. Адміністрацыйны падзелУ 1866 г. павет падзяляўся на 15 валасцей [2]:
Ураднікі паветаЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia